О проекте

Deviation: пад вечнай забаронай

 

Зоркі гарадзенскага панк-року выдалі новы альбом пад назвай "Чарговый дзень пад акупацыяй", куды ўвайшлі песні, напісаныя за сем гадоў студыйнага маўчання гурта. З нагоды выхаду дыску лідэр самага бескампраміснага беларускага гурта Стас Пачобут распавёў чаму яны ня хочуць граць разам з вядучымі айчыннымі рок-камандамі, як ён успрымае лібэралізацыю ці не баіцца крымінальнага артыкулу "Паклёп на прэзыдэнта РБ".

Іх дэбютны выступ на сцэне скончыўся вялікім скандалам: Deviation выканалі песьню пад назвай "Міліцэйскі тэрор" з прысвячэньнем былому начальніку Бераставіцкага РУУС, які застрэліў з табельнай зброі сваю жонку і параніў сына. Пасля канцэрту лідэр гурта Стас Пачобут, якому на той час не было 18 гадоў, трапіў на 10 сутак за краты – "за заклік да самасуду". Тады ішоў 1993 год. Толькі вяліся размовы пра ўвядзеньне пасады прэзыдэнта, вядучыя беларускія рокеры ладзілі фэст "Рок супраць рэвалюцыяў" і пра забароны на выступы яшчэ не вялося. З прыходам да ўлады першага прэзыдэнта, "Deviation" запісалі альбом "Lukashenka… Uber Alles", дзе не шкадавалі моцных словаў на адрас кіраўніка дзяржавы. Дасталося потым і Зянону – "Пазьнякі адляцелі ў космас, б…дануўшы нам змагацца за волю". Першы свой легальны канцэрт яны далі разам з N.R.M. на сваё пяцігодзьдзе. 1999 год – зорны час Deviation. Яны перамаглі на "Басовішчы", а да ўсяго атрымалі пачэснае званне – "Найлепшага беларускага рок-гурта году" па вэрсіі "Музыкальной газеты". Наступны іх альбом выйшаў у Францыі, пасля чаго яны практычна зьніклі з інфармацыйнай прасторы. Праз сем гадоў маўчання ў ліпені 2009 году гарадзенскія панк-рокеры выдалі новы альбом пад назвай "Чарговый дзень пад акупацыяй" – такі ж з'едлівы і бескампрамісны, як і ранейшыя. Размова зь лідэрам гурта – Стасам Пачобутам.

– Ці гэта вяртанне?

– Мы нікуды не адыходзілі, увесь гэты час гралі канцэрты і не перажывалі з нагоды таго, што пра нас мала чаго чуваць. Мы ж не прэзыдэнт РБ, пра якога ў тэлевізары штодня. Мы не камэрцыйны гурт, які штодзень займаецца прамоўшнам.

– Чаму ў такім разе Deviation выпаў з абоймы беларускага року?

– Тое, што мы дыстанцыянаваліся ад так званых беларускіх рокераў – гэта праўда. Мы маем сталую пазыцыю ў адносінах да ўлады, кантактаў з чыноўнікамі, выкарыстаньня іх пляцовак. А ў большай часткі так званых рокераў няма такой пазыцыі, таму мы ад іх адышлі. У назве нашага альбому якраз і выказваецца асноўная думка – з таго часу, як утварыўся наш гурт 16 гадоў таму ў нашай краіне нічога не змяніліся. І мы ўспрымаем гэтую ўладу, як акупацыйную, бо назваць іх нашымі не выпадае.

– А тыя зьмены, якія адбываюцца апошнім часам у звязку з курсам на лібэралізацыю, як ты ўспрымаеш?

– Гэтая лібэралізацыя – смешная. Ёй займаюцца тыя ж людзі, якія праводзілі ранейшыя выбары. Няўжо зьявіцца столькі незалежных газет, колькі было ў 90-х? Добра, няхай, а потым яны ізноў знікнуць, калі будуць замінаць. Для мяне гэта ня змена, а гульня, фарс. Павінна змяніцца нешта радыкальна, каб ужо ўсур’ёз размаўляць пра дэмакратызацыю. Хаця бы з'явіцца люстрацыя.

– Крымінальны артыкул "паклёп на прэзідэнта РБ" ужо ўжываўся ў дачыненьні да творчых людзей. Ці не засцерагаешся ты з сваімі спевамі пад яго патрапіць?

– Кожнае маё слова – абдуманае. І рабіць вадэвіль я не хачу. Калі гэта г…о, то трэба казаць, што гэта г…о, а ня маса, якая нам не падабаецца. Калі творцу спрабуюць пасадзіць за тое, што ён зрабіў, то гэта гаворыць пра спэцыфіку сытуацыі. А баяцца можна і па вуліцы хадзіць і засцерагацца, што цябе паб’юць. Канечне, не хацелася бы скончыць каля муру і апошняе што пачуць: "Агонь". Але баяцца за свае словы я не збіраюся.

– Дзе вы цяпер граеце?

– Цяпер вельмі моцная D.I.Y.-сцэна, таму мы граем пераважна па гаражах ці месцах, якія здымаюцца для выступаў аднаразова. Канцэрты праходзяць без афішаў, інфармацыя пра іх распаўсюджваецца праз знаёмых. На апошнім нашым канцэрце ў Менску было ля 300 чалавек, што сведчыць, што гэта сыстэма працуе і яе цяжка кантраляваць. Альбом таксама будзе распаўсюджвацца праз рукі, да ўсяго мы яго выклалі ў інтэрнэт.

P.S.: Спампаваць новы альбом гурта Deviation можна тут.

Тэкст: UDF.by.

Deviation

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

И всё ж

+1
0
-1

И всё ж политизированная музыка тем и убога, что временна. Потенциальный слушатель - малолетний экзальтированный "пасіянарый", которого прёт от "Бунтуй!Давай!Крычы!Трывай!ЗА*БАЛА!!!" Последнее слово - отлично харакрактеризует моё отношение к такому творчеству.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net