О проекте

Сергей Будкин: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год

 
photo-budkin.jpg

Штатный эксперт и член "Большого жюри". Музыкальный обозреватель газеты "Наша ніва" (с 2002), главный редактор музыкального интернет-портала "Тузін гітоў" (с 2003), корреспондент "Радыё Рацыя" (с 2006). Один из авторов и редактор книги "Золотые диски белорусского рок-н-ролла" (2004), продюсер наград "Рок-коронация" (2005-2007).

Факт – моцных рэлізаў у беларускай музыцы ўсё болей, а вось сапраўдных гітоў, якія бы пайшлі гуляць далёка за межы прыхільніцкага кола – нямашака. Летась такую тэндэнцыю нават "Ляпісы" пацьвердзілі – іхняя песьня-цягнічок з "Культпрасвет" культавасьці "Капітала" з "Маніфэстам" не здабыла.

Яшчэ адна тэндэнцыя – беларуская музыка мае што прапанаваць на запатрабаваньні прыхільнікаў розных кірункаў. Ва ўласнай дзесятцы бачу патрыёт-рок, ангельскамоўную рок-хвалю, панкаў, мэталістаў, інструмэнталістаў, рэпера і ўрэшце бард-караля, што раптоўна зайграў яшчэ болей душэўную боса-нову.

Выглядае на тое, што адсутнасьць гітоў – не бяда беларускай музыкі, а вынік сытуацыі, што склалася ў нашай інфармацыйнай прасторы, дзе няма альтэрнатыўнага FM, прыстойнага музычнага каналу, друкаваных музычных СМІ і г.д, а на існуючых радыё- і тэлеканалах сядзяць музычныя рэдактары-баязьліўцы, якія прапусьцяць хутчэй прыпадабненьне, чым арыгінал, а беларускую мову разглядаюць, як прызнак музычнай нефарматнасьці.

1. Камоцкі Алесь "9"

Найлепшы беларускі бард зрабіў нічога сабе рэбрэндынг, узяў цэлы аркестар музыкаў і запісаў надзвычай музычны альбом, у якім сышліся Ўцёсаў з Коэнам ды Азнавурам. Пасьпяховасьць музычнага матэрыялу яшчэ была падмацавана вельмі годнай карцінкай – кліпам на галоўную песьню з альбому – "Знайдзі мяне".

2. Глюкі "Ідыятызм"

"Глюкі" вельмі кепска пажартавалі, калі запісалі адзін зь лепшых беларускіх альбомаў новага стагоддзьзя ды ўзялі і разваліліся з-за нейкай там дзяўчыны. З далейшай падмацоўкай ды інтэлектуальным прасоўваньнем у масы гэты дыск мог бы стаць роўню якой "Одзірыдзідзіны". А так стаў проста – другім лепшым дыскам-2009 па вэрсіі аднаго з музычных сайтаў…

3. Ляпис Трубецкой "Культпросвет"

Калі бы песьні з "Капіталу", "Маніфэсту" ды "Кульпрасьвету" сабраць да кучы і такім чынам зь імі пазнаёміцца ўпершыню, то трэцяя частка гэтага трэк-ліста прайшла бы незаўважна на ўздыме. Бо дыск анічым не саступае двум папярэднім. А калі тое падзелена, нарэзана ды расфасавана ў розныя каробачкі з пазнакай даты фасоўкі – то заўважная адна дэталь: "Ляпіс" закісае на самапаўторы.

4. The Toobes "Hello"

Гэты альбом бярэ найперш энергетыкай, якая не сустракаецца ў сотні ранейшых выпадках паразытаваньня на заходніх музычных узорах. У тым яшчэ і рэч, што ў тупым перайманьні хлопцаў не абвінаваціш, іх яўна прэ. І, магчыма, урэшце рэшт іх грунтоўна выпрэ за межы краіны, якую яны разглядаюць, як тэрыторыю часовага пражываньня. Абы энергетыка засталася.

5. Vicious Crusade "Freedom Comes…"

Рэдкі выпадак, калі цяжкарокавы альбом можа прыйсьціся да спадобы ў незалежнасьці ад музычных прыхільнасьцяў, бо зроблена ўсё прадумана, прыгожа, інтэлегентна, душэўна. З гэтым дыскам "вісусы" вярнуліся і паказалі, што па-ранейшаму здольныя зьдзіўляць і радаваць.

6. Vinsent "Пачатак"

Выканаўца, які даў зразумець, што беларускі рэп справа яшчэ не зусім тухлая. Надта добрая заява для дэбютнага альбому, які выйшаў сьпелым, як ідэйна, так і музычна. Рэп для эстэтаў – гэта забаўна.

7. Port Mone "Dip"

Самы сакавіты альбом году, запісаны надзвычай сьціплымі хлопцамі. Дзіва тут яшчэ і ў тым, што ў Беларусь ён прыйшоў праз Расею, што лішне сьведчыць: тут асабліва такая музыка нікому не патрэбная. "Port Mone" якраз маюць шанец зрабіць моду на інструмэнтал. Арыгінальная і проста вельмі прыгожая музыка.

8. Стары Ольса "Дрыгула"

Зьміцер Сасноўскі чарговы раз засьведчыў, што мысьліць ён ня толькі арыгінальна, але маштабна і сьмела. "Ольсы" ня проста садзьмулі пылінкі з "Полацкага сшытку", а ўзяліся дадаць яшчэ свайго ў музычны помнік. Ды яшчэ зрабілі дэнс-варыянт "Дрыгулы". З пасады галоўнага гурта сярэднявечнай музыкі іх наўрад ці хто-небудзь згоніць .

9. Yellow Brick Road "12 Stories"

Пры тым, што на "12 Stories" можна глядзець як на артэфакт тых псыхадэлічных часоў, слухаецца ён зусім ня так, як настальгічныя шчыраваньні заўсёднікаў "Бітлз-кафэ". Тут адчуваецца, што гэта ня проста прыпадабненьне і музычнае прызнаньне ў бязьмежнай любові, ціпа "Ай лавью, Пол (або Сід, або Ян, або Роберт, або…) ", а душэўнае памкненьне, якое выяўляецца менавіта ў такой форме, з моцнай прывязкай да псыхадэлікі 60-х, панкаўскім налётам 70-х, хардам 80-х ды гранжам 90-х, але пры гэтым з уласным пасылам.

10. Deviation "Чарговы дзень пад акупацыяй"

Во такога не хапала ў беларускім андэграўндзе апошні час, каб адразу ды па пысе жорсткім словам ды брудным акордам: "Бунтуй! Давай! Крычы! Трывай! За#бала!!!". "Чарговый дзень пад акупацыяй" – гэта рык, што жыве Беларусь. Без патасу, безь лішняй вобразнасьці, калёным жалезам яны выпальваюць комплексы непаўнавартасьці ды правінцыйнасьці. Пяецца проста: "Мы будзем жыць, калі Лука здохне".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

У мяне амбівалентныя адносіны

+1
0
-1

У мяне амбівалентныя адносіны да беларускамоўнай музыкі, бо нельга ўзносіць гурт толькі за мову. Але DeVIAtion - выключная істота. Тэксты - вышэй за ўсю маленькую беларускую літаратуру :)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net