О проекте

Д.Подберезский: Zygimont Vaza "Agromegapolis"

 

Внештатный эксперт Дмитрий Подберезский о новом альбоме Zygimont Vaza: "Найбольш вытрыманая стылёва, роўная праграма з хіба што ўсіх папярэдне ў такіх жа самых пакутах народжаных. З усімі сваімі плюсамі ды мінусамі..."

Можна было б зь некім і паспрачацца адносна таго, ці варта было Сяргею Скрыпнічэнку творча эксгумаваць цела Вазы, пра сканчэньне чыёга музычнага існаваньня было абвешчана лідэрам групы ці не чатыры гады таму. Але ня буду спрачацца. Хоць бы з тае прычыны, што, на маю думку, "Agromegapolis" атрымаўся як найбольш вытрыманая стылёва, роўная праграма з хіба што ўсіх папярэдне ў такіх жа самых пакутах народжаных. З усімі сваімі плюсамі ды мінусамі...

Скрыпа ня з тых творцаў, што імкнуцца з усяе сілы пладзіць песьні, якія нават у галіне рок-музыкі могуць зрабіцца шлягерамі. Ранейшая "Лякарня" тут хутчэй прыпадковасьць, чым загадзя сплянаваны вынік. Няма, на маю думку, шлягераў і ў гэтым альбоме. Больш за тое: можна было б казаць і пра пэўную маркотную аднастайнасьць створанага прадукту. Плюс тое ці мінус? А гэта пад якім вуглом зірнуць. Тое, што музычны бок альбому стылістычна моцна, надзейна зьнітаваны, – на маю думку, бясспрэчна. Ну не адшукаць тут яўных правалаў! Тое, што па-над гэтай плоскасьцю (ня ў сэнсе якасьці!) не вытыркаецца нешта, вобразна кажучы, нечакана-вострае, аб што можна было б парэзацца, таксама, здаецца, не выклікае пярэчаньняў. "Не чакай, сюрпрызаў ня будзе! " – як той казаў...

Скрыпа яўна не здраджвае сабе, аднак калі параўнаць гэтую праграму з тым, што запісвалася колькі гадоў таму, нельга не заўважыць, што пэўнага разьвіцьця музычнай мовы амаль не адбывалася. Хіба што ледзь улоўны блюзавы душок зьявіўся, а так – тыя ж вершаваныя каноны, той жа упор на клясычнае гучаньне клясычнага ж рок-трыо, тое ж адчувальнае імкненьне казаць уласнае без аніякага жаданьне спадабацца масам. Плюс, як для мяне. І ў той жа час – мінус. Бо кожны творчы чалавек з часам мусіць хоць трошкі, але зьмяняцца. Зьмяняцца разам з тым, што ён робіць. У праграме "Agromegapolis" такія зьмены можна ўбачыць хіба што ў больш плотных, вывераных інструмэнтальных партыях. Тут сапраўды сказаліся і руплівы падыход да зьвядзеньня запісанага, і тое, паводле самога Скрыпы, што запісаны матэрыял добра такі адляжаўся. Ці настаяўся, калі праводзіць аналёгіі з віном.

І калі ўласна інструмэнтальная частка праграмы ў мяне прынамсі пярэчаньняў не выклікае, дык вось паэтычная чапляе ня лепшым чынам. Бо як няцяжка заўважыць, большасьць тэкстаў песень аўтарства Скрыпы паводле памеру ці не аднолькавыя. Гэткі акцэнт на харэй зь нязначнымі ягонымі адхіленьнямі, канешне ж, дыктуе й нават правакуе і тэмпа-рытмічнае вырашэньне, што ў выніку й прыводзіць да адчуваньня той самай манатоннасьці. Плюс (ня ў сэнсе ацэнкі!) працягласьць саміх песень. Яна б магла й не давацца ў знакі, калі б інструмэнтальныя партыі мадыфікаваліся і зьмяняліся б. Тое не адбываецца, і часта проста стамляешся ўслухвацца ў зьмест.

Яно ўсё напэўна было б не зусім так, каб у якасьці вакалісткі выступіла Вольга Самусік, на якую, як можна здагадацца, і была разьлічаная праграма. Але сталася так як сталася. І не магу казаць, што Скрыпа як вакаліст не пераконвае, не! Тут якраз маецца годны балянс музыкі і вакалу. Ды "Agromegapolis" яўна набыў бы больш пунктаў, калі б у аранжаваньні тых самых інструмэнтальных партыяў адбылося куды больш агрэсыўнае ўварваньне.

Ды пры ўсім тым "Agromegapolis" – гэта хіба найбольш роўная праграма з усяго даробку Жыгімонта, найперш для тых, хто адшукае з сабе сілы, цалкам адасобіўшыся ад зьнешніх раздражняльнікаў, з галавой, з вушамі паглыбіцца ў яе, ня лічачы сэкундамі працягласьць песень. Зрэшты, на ўсё заўвагі сам Скрыпа, як мастак, мае поўнае права сказаць: а я так бачу! І паспрабуй тады яму нешта запярэчыць...

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и ПОСЛУШАТЬ его вы можете здесь

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў". Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х). Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008). Сооснователь портала Experty.by (2008).

Skrypa MX, Zygimont Vaza

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net