О проекте

И.Малиновский: Zygimont Vaza "Agromegapolis"

 

Внештатный эксперт Илья Малиновский о новом диске Zygimont Vaza: "Выбраць найбольш хітовыя ці правальныя песні немагчыма. Альбом атрымаўся вельмі роўным, ці, як гэта прынята казаць у аграмегаполісе – стабільным".

Новы, 11-ы альбом некалі культавых Zygimont Vaza пачаў запісвацца яшчэ ў 2008 годзе. Матэрыял для яго быў гатовы яшчэ раней і, нават, гучаў на канцэртах. Што праўда, з тых часоў гурт не падаваў аніякіх прызнакаў жыцця і ўжо паспеў забыцца. Але ці не гэты факт і становіцца вызначальным у праслухоўванні кружэлкі "Аграмегаполіс". Безліч абсалютна розных эмоцый: ад звычайных успамінаў да здзіўлення (аказваецца, у нас такая музыка таксама ёсць).

Моц падачы, тлустае гучанне, бруднаватыя гітары і прыблюзаваныя рыфы стылістычна ды па агульным настроі нагадваюць больш цяжкія трэкі ZZ Top. Хоць запісы амерыканскіх блюз-рокераў больш лагодныя і вылізаныя, а аранжыроўкі значна багацейшыя. Але у барадачэй няма надарванага "вазаўскага" вакалу, які выгадна адрознівае беларусаў брутальнасцю і харызматычнасцю.

Заўважна, што тэксты песень пісаліся яшчэ ў тыя часы, калі "сацыяльшчына" была асноўнай тэматыкай беларускіх рок-твораў. Але Zygimont Vaza не спявае ў лоб: гэта лайно, а гэта цукерка. Праўда, асаблівай мудрагелістасці таксама няма. Сюжэты трэкаў могуць тычыцца не толькі нашай, але і любой іншай краіны. Сарказм, падколкі ды гумар тэкстаў таксама схіляюць ў бок гурта.

Адзінае стылістычнае адхіленне альбома – трэк "Аграмегаполіс". Тут палова песні – крамяны хард, а палова – боса-нова. Гэта зусім не робіць нумар лепшым на альбоме, і не таму яго зрабілі загалоўным. Проста "Аграмегаполіс" сапраўды вельмі добра характаразуе агульную ідэю дыска, калі, канешне, нам удалося яе злавіць.

Нягледзячы на тое, што на дыску толькі 8 трэкаў, агульная працягласць гучання альбома – амаль гадзіна. Прычым, выбраць найбольш хітовыя ці правальныя песні немагчыма. Альбом атрымаўся вельмі роўным, ці, як гэта прынята казаць у аграмегаполісе – стабільным. Шкада толькі, што 11-ы дыск Zygimont Vaza лідар гурта Сяргей "Скрыпа" Скрыпнічэнка называе апошнім.

Оценка: 7 из 10

Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.

Skrypa MX, Zygimont Vaza

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net