Dvadamora – праект бубнача The Yankees Of Moor Максіма Тэльскага. Сыраватая, трохі падобная да дэмкі, плытка чапляе сваёй некранутасцю стварэння, блізкасцю паміж пачуццём і яго ўвасабленнем. Быццам музыка ўжо ўзяў "два да мора" і, расклаўшы сціплы агонь, вяшчае з берагоў унутранага акіяна.
– Усё проста: гітара, вакал, мінімальная перкусія. "За гадзіну-дзве спраўлюся". У выніку, як гэта бывае, падчас запісаў нарадзілася мноства ідэй, варыянтаў, аб’ём. Некаторыя з песень таміліся ў чаканні некалькі гадоў, некаторыя – нарадзіліся зусім нядаўна. Усё запісана мной, за выключэннем, вядома, жаночага вакалу, дыджэрыду, калімбы і тыбецкай чашы. Не магу сказаць адназначна, пра што альбом, бо трэкі даволі разнастайныя па стылістыцы і змесце. Але веру: слухач зверне ўвагу і на тэкставую нагрузку.
У альбоме гучаць: вецер, мора, космас, Павел Кулагін, Алена Клімова, Аляксандра Мацур, Уладзіслаў Палуночны.
Спампаваць альбом на сайце мультылэйбла "Пяршак"
Тэкст: 34mag.net
Комментарии
Не проникся, ни чего не
Не проникся, ни чего не запомнилось