О проекте

Двайны рэліз праекта "Апошні золак" (+слухаць/+відэа/+спампаваць)

 

Выйшла ў свет фінальная версія праекта "Апошні золак", у межах якога з песнямі супраць смяротнага пакарання аб’ядналіся вядомыя беларускія музыкі – Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Аляксандр Памідораў.

"Апошні золак" працягвае традыцыі супольных праектаў "Народны альбом" і "Я нарадзіўся тут". Пры гэтым ён унікальны тым, што быў створаны не ў студыі, а ў рэжыме рэальнага часу, падчас анлайн-канцэрта, які адбыўся ў кастрычніку 2013. Да арганізаванай TUT.BY трансляцыі далучыўся шэраг прыарытэтных беларускіх інтэрнэт-пляцовак, у тым ліку "Наша ніва", Naviny.by, Svaboda.org, "Еўрарадыё", Spring 96.org.

Першапачаткова планавалася гэтым і абмежавацца, але на хвалі поспеху было вырашана зрабіць яшчэ адмысловую фінальную версію праекта для выдання. Яе прэм’ера адбылася сёння на беларускім партале TUT.BY і сайце Tuzin.fm. Акрамя таго праект выдадзены ў выглядзе эксклюзіўнага CD+DVD, які будзе распаўсюджвацца праз адмысловыя імпрэзы.

– Відэа перамантавалі, а мастачка Наста Шастак адмыслова для выдання па-новай зрабіла пясочныя кліпы. Па выніку атрымаўся першы ў Беларусі мультыракурсны DVD, гэтая тэхналогія дазваляе падчас прагляду выбіраць крыніцу відэасігналу – альбо пясочнае шоў, альбо канцэрт, – тлумачыць каардынатар "Апошняга золку", кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін. – Таксама быў дапрацаваны і перазведзены аўдыёматэрыял, некаторыя моманты перапісаныя, так што маем яшчэ і якасны аўдыёварыянт канцэрта.

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася смяротнае пакаранне. За апошнія 17 год было здзейснена каля 400 расстрэлаў і быў толькі адзін выпадак, калі смяротны прысуд быў заменены на турэмнае зняволенне.

Спампаваць праект можна на сайтах TUT.BY і Tuzin.fm.

Тэкст: прэс-реліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net