О проекте

Dzieciuki прэзентуюць дэбютны альбом ў Менску

 

Гарадзенскі гурт Dzieciuki запісаў дэбютны альбом "Гарадзенскі гармідар". Канцэртная прэзентацыя рэлізу адбудзецца 22 лютага ў менскім клюбе Re:Public.

Гурт Dzieciuki зьявіўся пару год таму, а ў яго склад увайшлі музыкі з розных знакавых гарадзенскіх гуртоў. У 2012 годзе музыкі выдалі дэбютны EP "Гарадзенскі гармідар". Такую ж назву атрымае і першы паўнафарматны альбом.

– Эпішка нічым прынцыпова не адрозьніваецца ад альбому, яна была проста папярэдніцай. Усе чатыры песьні, якія былі на ёй прэзэнтаваныя, увайшлі ў альбом. Таму і назву не было сэнсу зьмяняць, – распавёў у інтэрвію Tuzin.fm адзін з вакалістаў гурта Алесь Дзянісаў. – EP меў на мэце пазнаёміць з зусім новым гуртом. Назва была прыдумана выпадкова, але для альбому яна падыходзіць найлепей. Канцэптуальнай працы не атрымалася, як плянавалася. Мы творчыя людзі, таму ў які бок пёрла – тое і рабілі. Тут вам і гісторыя, і алькаголь са спортам, гастарбайтары і панкі на танках – сапраўдны гармідар!

Каманда пазыцыянавала сябе ад пачатку, як асьветніцкая фольк-панк брыгада. Але паступова ў рэпертуары сталі зьяўляцца песьні на іншую тэматыку, а таксама вольныя пераасэнсаваньні некаторых вядомых песень. Усяго ў "Гарадзенскі гармідар" увайшлі 11 кампазыцый. Але два гатовыя творы, якія стала прысутнічалі ў канцэртным трэк-лісьце на дыск не трапілі: інструмэнтальную кампазыцыю "Operation Ivy" гарадзенцы не плянавалі зусім уключаць у альбом, а кавэр на песьню Ежы Філаса "Чорны хлеб і гарбата" вырашылі перакінуць на наступны рэліз. Гурт ужо мае матэрыял для новай праграмы, але праца над ім вядзецца марудна.

Цяпер музыкі рыхтуюцца да свайго вялікага канцэрту – прэзэнтацыі альбому "Гарадзенскі гармідар", якая пройдзе ў менскім клюбе Re:Public 22 лютага ў межах праекту "Жывы Тузін", які ладзіць партал Tuzin.fm пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі".

Тэкст: Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net