Каманда на чале з Габрыэлем Купатадзэ ўжо добра вядомая клубнай тусоўцы па кавер-праекту Gabriel & Acoustic Blues. Цяпер музыканты вырашылі прадставіць і аўтарскую праграму, да таго ж, замяніўшы назву на Discowox. Міньёнам гурт анансуе выхад дэбютнага альбома, рэліз якога прызначаны на кастрычнік.
Апроч загалоўнай кампазіцыі, на міньён "Любoff" трапілі тры бонус-трэкі – англамоўная "Furia roja", ды дзве кампазіцый на рускай мове "Серые камни" і "Джулия song". Запіс альбома рабіўся ў мінскай студыі "Селах", а вось звядзенне і майстарынг пласцінкі было вырашана даверыць кіўескаму гукарэжысёру Змітру Іванею. Як распавёў Еўрарадыё лідар каманды Габрыэль Купатадзэ, ЕР "Любoff" – анонс будучага дэбютнага альбома, матэрыял для якога ўжо цалкам гатовы, але з-за падзеяў у Кіеве працу над ім давялося часова прыпыніць.
"Задумка праекта – ствараць музыку, якую б хацелася слухаць. Каб чалавек паставіў гэтыя песні сабе ў плэй-ліст ці хацеў лішні раз напець і не задумваўся, гэта фанк, рок, балада ці нешта яшчэ, – тлумачыць Габрыэль. – Таму на пласцінцы ў прынцыпе будуць прадстаўленыя розныя стылі. Для нас гэта пэўны эксперымент – мы паглядзім на рэакцыю слухачоў і другі альбом створым ужо больш канцэптуальным".
Усе кампазіцыі альбома напісаныя вакалістам Габрыэлем сумесна з бубначом каманды Сяргеем Штэндарам. Для пласцінкі ўжо гатовыя 10 кампазіцый ды, магчыма, дададуцца яшчэ 5. Рэліз запланаваны на кастрычнік 2014 года. Тады ж пройдзе і канцэртная прэзентацыя альбома. Але, каб не чакаць восені, музыкі вырашылі прыадкрыць завесу ды прадставіць усе кампазіцыі будучага альбома 6-га сакавіка падчас прэзентацыі ЕР "Любoff" у клубе Coyote.
Тэкст: "Еўрарадыё"
Комментарии
Музыка серьёзная, не
Музыка серьёзная, не примитивная. Но достаточно не современная, скажем так. Любители такой музыки найдутся. Но это будет скорее всего маленькая элитарная групка, чем что-то более массовое. Но, думаю, музыкантам больше и не нужно. Главное чтобы свой слушатель любил
мотивы дворового "рока с
мотивы дворового "рока с надрывом", положенные на готовые, стопиццот раз всеми подряд переигранные музыкальные шаблоны.
неплохо!
Неплохо! Профессионально!
Низы нормально качают.
Низы нормально качают. Материал подобен конструктору лего, только вместо кирпичиков цитирую "стопиццот раз всеми подряд переигранные музыкальные шаблоны".
Отлично!
Отлично! И вокалист петь умеет!