Олд-бойз-бэнд "Дрымон", створаны дырэктарам клуба "Графіці" Аляксеем Ажогіным, журналістам "Еўрарадыё" і шоўмэнам Іллём Маліноўскім ды яго аднакласнікамі, выдаў дэбютны дыск. "Калі прыдумалі назву альбома, яшчэ не было пераканання, што будзе працяг. Мы два гады разбіралі песні і нам падавалася, што працэс цягнецца так марудна, што жонкі, не бачачы вынікаў, хутка павыганяюць з кватэр, – тлумачыць Маліноўскі.
На дыск трапілі 12 песень, а таксама бонус-трэк – рэмікс песні "Цар гары", які зрабіў добры знаёмы музыкаў Subway Funk (Павел Рапінчук). Уся праца над альбомам вялася ў мінскай студыі Stinger Record.
– "Апошні" – гэта такая складанка з песень, якія былі напісаныя цягам гадоў дваццаці. Некаторыя з іх былі створаныя літаральна за месяц да пачатку запісу, а некаторыя яшчэ ў школьныя часы. Напрыклад, "Углядзіся", тэкст да якой напісала журналістка Каця Пытлева ў 1999 годзе. Таму альбом атрымаўся розным па фарматах і настроях, без нейкай дакладнай канцэпцыі, але пры гэтым агульны малюнак, стылістыка і намацаваны музычны шлях ужо прасочваецца, – лічыць Ілля Маліноўскі.
Канцэртная прэзентацыя альбома "Апошні" гурта "Дрымон" пройдзе 2 чэрвеня ў клубе "Графіці". Пачатак у 19:00.
Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза
Комментарии
Ни рыба, ни мясо. Но в целом
Ни рыба, ни мясо. Но в целом больше маятник склоняется в позитивную сторону, хоть блюзы и рок-енд-ролы не люблю