О проекте

Гурт Znich прадставіў першы за 5 год альбом (+слухаць)

 

Гурт Znich прадставіў новы альбом "Чорны сімвал". Музыкі сцвярджаюць, што гэта першая настолькі якасная кружэлка каманды, што яе "не сорамна паказаць людзям". На дыску 11 кампазіцый, запісаных гуртом у Гомелі на студыі, вядомай па працы з "ТТ'34".

"Гэта альбом пра чалавека, пра тое, што ў яго ўнутры, пра яго адчуванне сябе, сваёй зямлі, таго, што навокал", – кажа Аляксандр, басіст гурта, якому належыць аўтарства большасці рэчаў на пласцінцы.

У адрозненне ад папярэдніх прац Znich, на новым дыску толькі адна "народная" кампазіцыя. Таксама ёсць трэкі, напісаныя на вершы Максіма Багдановіча. Хаця, як кажа Алесь Таболіч, і ў тэксах Багдановіча, і ў тэкстах басіста Аляксандра лёгка прасочваецца "народная лінія".

"На альбоме па-ранейшаму гучыць дуда і народныя духавыя інструменты, – дадае Таболіч. – Але з'явілася вельмі шмат электронных гукаў, мы адмыслова надалі ім шмат увагі".

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Znich

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыку такую не люблю, но мне

+1
0
-1

Музыку такую не люблю, но мне понравилось

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net