О проекте

Gods Tower: Стрэлы ізноў у паветры! (+фота)

 

З'яднаныя Gods Tower на першы ж канцэрт у Мінску амаль без рэкламы сабралі 700 чалавек. І выдалі шалёны сэт, якога фанаты чакалі ад іх доўгіх 8 гадоў.

Па дарозе на канцэрт Gods Tower у аўтобусе я натрапіў на купку цётак у хустках. Яны сядзелі адна насупраць іншай і a cappella спявалі тужлівыя рэлігійныя гімны.

"Милый друг, непрепемно уйдёшь ты из жизни,
Не веди же с Христом, тебя любящим, спор!
Ты покайся, чтоб жить в поднебесной отчизне,
Чтоб тебя не страшил догоревший костёр".

Хвілінаў 20 апантаныя вернікі пужалі пасажыраў непрыемнымі наступствамі, якія нясе грэшнікам смерць. Што ж, адных вядзе да рэлігіі боязь цётухны з касой. Іншых – прага да жыцця. Праз 20 хвілінаў я быў у "Рэактары", дзе на сцэне ўжо шчыраваў Znich.

Лідэр гурта Алесь Таболіч кажа, што ад самай першай касеты "The Eerie" Gods Tower уплываў не толькі на Znich, але і на ўвесь паганскі рух у былым СССР. Аднак, на яго думку, адраджэнне легендарных "хозтавараў" (так яшчэ ў 1990-я GT называлі фанаты) – гэта толькі палова справы. І нашмат важней тое, куды рушыць адноўлены Gods Tower, якім будзе новы музычны матэрыял:

Алесь Таболіч: "Разумееш, падняць старую праграму – гэта адно. А зрабіць што-небудзь іншыя – новыя рэчы – гэта ўжо іншы варыянт... Бо, як я ведаю, музыку Gods Tower пісаў Аляксей Уракаў, які памёр. І як гэта будзе далей... Пакажа час, але той гітарыст, які зараз на сцэне, мне вельмі падабаецца. Бо і манера Ўракава ў яго выкананні прысутнічае. І астатнія музыкі – профі".

Канцэрт пачаўся вельмі рана – а 18-й. У 19:00 на сцэне ўжо былі хэдлайнеры – кажуць, украінскі гукач, які стварыў для Gods Tower гук вышэйшага гатунку, спазняўся на цягнік да Кіева... Вельмі дзіўна было са змрочнага, вусцішнага "Рэактара" трапляць на вуліцу, дзе па-за хмарамі хавалася сумнае, зусім не летняе сонца...

Сэт Znich, у якім правераныя часам "Крыжы-абярэгі" і "Язычнік я" спалучыліся з некалькімі новымі песнямі, прагучаў вельмі ўдала. "А зараз на гэтую сцэну выходзіць легенда Беларусі і не толькі. Gods Tower!" – абвяшчае Таболіч, і распаленая заля выбухае назвай гурта.

Народу ў "Рэактар" набілася плотна – па нашых ацэнках, каля 700 чалавек. Большасці з іх у 2002 годзе, калі распаліся Gods Tower, было 10-12 гадоў. 90% публікі ніколі не бачылі GT на сцэне. Значыць, сапраўды існуе легенда, якая перадаецца ад аднаго пакалення да іншага, не дае забыць.

Натуральна, усіх цікавіў новы гітарыст Gods Tower Дзмітрый Лазарэнка, які замяніў памерлага Аляксея Ўракава. У інтэрв'ю Еўрарадыё лідэр GT Lesley Knife сказаў, што Дзмітрый – вучань і паслядоўнік Аляксея, і ў пэўнай ступені – пераемнік яго манеры выканання. І гэта спраўдзілася: новы майстар у гурце нібыта са дню заснавання...

Выступ Gods Tower цягнуўся крыху больш за паўтары гадзіны. Але за гэты, здавалася б, невялікі адрэзак часу музыкі выціснулі гледачоў дашчэнту. Змораныя, але задаволеныя, фанаты двойчы выцягнулі каманду Леслі "Нажа" на біс.

А пасля доўга не разыходзіліся ад клуба. Бо на іх вачах сапраўдная легенда зрабіла яшчэ адзін сюжэтны паварот. Стрэлы ізноў ў паветры.

Тэкст, фота: "Еўрарадыё"

Gods Tower, Znich

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Появилась тенденция

+1
0
-1

Появилась тенденция не только путать имена исполнителей( сначала Владислав Новожилов становится Владимиром, потом Саша Ураков - Алексеем) , но и "плавать" в области философско - эстетических категорий(завязка музыки на философии и понятиях жизни и смерти, - штука тонкая, требующая от авторов статей знаний). Мало того, если пишется о "Божьей Башне", то причем здесь другие команды? Или это промо-вброс для "Знич"?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net