О проекте

Holy Chimp: адліга абавязкова прыйдзе (+спампаваць)

 

Гурт Holy Chimp, створаны беларускімі музыкамі ў Польшчы, прэзентуе ў апошні дзень вясны сінгл "Viasnovy". У яго ўвайшлі два трэкі – аднайменны "Viasnovy", на які моцна паўплываў фальклор, і "Varta žyć".

– Матывам загалоўнай песні з’яўляецца вясновая тэма – абуджэнне пасля доўгай зімы, незвычайна доўгай у нашых краях у гэтым годзе, – распавядае гітарыст гурта Юрась Лявіцкі. – Што тычыцца песні "Varta žyć", тут закранаецца тэма вечнай зімы ў галавах людзей і тое, што жыць з надзеяй на лепшае трэба і варта, бо вясновая адліга абавязкова прыйдзе.

Абедзве песні запісаныя адмыслова для тэматычнага сінглу і, хутчэй за ўсё, не будуць ніколі перавыдавацца. А трэк "Viasnovy", па словах музыкаў, з’яўляецца "татальна эксперыментальным" у творчасці Holy Chimp.

Неўзабаве песні з новага сінглу будуць выкананыя на фестывалі беларускай культуры ў Познані. Пасля чаго гурт пачне працу над польскамоўным альбомам.

– Цікава паспрабаваць, як гэта будзе, якая рэакцыя будзе ў мясцовых, – разважае Юрась Лявіцкі. – Невядома пакуль, будзе то EP ці LP, але пэўная колькасць трэкаў ужо падрыхтаваная. Ну і, канечне, ёсць і новыя беларускамоўныя песні, якія мы абавязкова запішам.

У хуткім часе Holy Chimp прыме ўдзел у шэрагу лакальных канцэртаў-праглядаў маладых гуртоў, а потым збіраецца наведаць Беларусь.

– Пасля лета, калі канчаткова даб’ем вялікую праграму, можна будзе думаць і пра канцэрты ў Беларусі, пры наяўнасці попыту на гэта з беларускага боку, канечне, – кажа Юрась.

Гурт Holy Chimp з’явіўся ў 2012 годзе ў польскім горадзе Уроцлаў. У яго склад увайшлі гітарыст Юрась Resіstor Лявіцкі, вядомы па ўдзелу ў гуртах ID:Vision і Inner Resistance, і Алекс Alatheus, які спявае ў готык-гурце Till It Bleeds, а таксама польскія музыкі. У студзені 2013 году Holy Chimp прэзентавалі на Ultra-Music дэбютны EP "Z-pad śnіehu…", у які ўвайшлі тры ўласныя трэкі гурта і кавер на песню Three Days Grace "Paіn", перакладзены на беларускую мову.

Паслухаць і спампаваць сінгл на сайце Ultra-music.

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-music

Holy Chimp

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Понравилось всё, кроме

+1
0
-1

Понравилось всё, кроме текстов. Тексты показались немного простыми.

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net