О проекте

Kazalpin "Снежкі/Schnee" (+аўдыё)

 
7,25
октябрь, 2015

Другі альбом супольнага праекта этна-трыа Akana (Беларусь) і Albin Brun Alpine Ensemble (Швейцарыя).

Ірэна Катвіцкая – вакал
Руся – вакал
Надзея Чугунова – вакал
Albin Brun – тэнар- і сапрана-саксафон, швейцарскі дыятанічны акардэон (1,6), waterphone (8), дудук (9)
Patricia Draeger – акардэон, флейта (8)
Claudio Strebel – кантрабас
Marco Kappeli – бубны, asa chan (3,12), waterphone (8)

музыка – народная ў апрацоўцы А.Бруна (1,2), М.Кяпелі/А.Брун (3), І.Катвіцкая (4), народная ў апрацоўцы І.Катвіцкай (5,7,11), А.Брун (6,9), народная ў апрацоўцы Kazalpin (8), народная (10), народная ў апрацоўцы Капелі/Akana
словы – народныя

дзе ўзяць

Набыць CD у Мінску ў музыкаў ikotvitskaya@gmail.com альбо ў краме "ЛогвінаЎ" (галерэя "Ў" - праспект Незалежнасці, 37А)

Набыць digital-версію на iTunes і іншых лічбавых платформах.




меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 8,00

Для мяне незразумела, чаму ў такога нешэраговага праекта, як Kazalpin, такі ціхі і незаўважны піяр. Напрыклад, навінаў пра падрыхтоўку і выпуск другога альбома амаль не было. Спадзяюся, што ягоная жывая прэзентацыя ўсё ж адбудзецца не толькі ў Швейцарыі, бо не хацелася б, каб такая музыка абмінала Беларусь.

У альбома вельмі трапная назва – Kazalpin літаральна закідвае слухача песнямі-снежкамі, уключаючы асабісты калядны настрой і зімовую атмасферу. У параўнанні з першынцам 2011 года "Снежкі" атрымаліся больш разнастайнымі: у альбоме ёсць і задуменныя, павольныя кампазіцыі, нагадваючыя дэбютнік, і больш вясёлыя, завадныя творы (асабліва запомнілася "Жыто половее").

Што аб'ядноўвае песні, дык гэта жаданне ўдзельнікаў праекта эксперыментаваць, уносячы цікавыя кампазіцыйныя хады і нечаканыя павароты ў і так небанальную пабудову твораў. Спачатку гэта забаўляе і ўражвае сваім вынаходніцтвам, але бліжэй да канца плыткі пачынае стамляць. Яшчэ альбом падаўся больш збалансаваным па спалучэнні беларускага вакалу і швейцарскай музыкі. Часткі гучаць гарманічна і не замінаюць адна адной, што часам адчувалася ў "East Side Story".

Плытка раскрывае сваю прыгажосць паступова, з кожным праслухоўваннем паказваючы новыя моманты, дэталі, незаўважныя раней. Спадзяюся, прамоцыя Kazalpin стане больш "user friendly", бо творчасць такога высокага парадку вартая больш, чым кароткай навіны на спецыялізаваных сайтах, ды й магчымасць купіць/паслухаць альбом усім цікаўным была б нялішняя.

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 7,00

При всей своей космополитичности и отсутствии музыкальных барьеров в плане взаимодействия мастеров не только разных стран, но и совершенно разных музыкальных традиций, Kazalpin всегда был и остается проектом достаточно интровертным. Это такой микросоциум, в котором музыканты скорее занимаются экспериментом, интересным в первую очередь им самим, и, кажется, слушателю они просто протягивают случившийся результат в виде совместных пьес.

Собственно, назвать "Снежкі" альбомом достаточно сложно – больше этот как раз напоминает сборник скопившихся произведений, мастерски написанных и исполненных, но представленных как-то слишком механически. Во всем этом крепком и детально проработанном материале банально не хватает воздуха, более смелой работы с аранжировкой и звуком, которые в нынешних музыкальных реалиях сами напрашиваются в этот достаточно консервативный продукт.

Разумеется, и для музыкантов из Швейцарии, и для белорусских участников Kazalpin этот проект представляет предсказуемый интерес, потому что предоставляет им ценный опыт. Вопрос лишь в том, насколько эта студийная работа будет интересная потенциальной аудитории: знакомый с белорусским фольклором человек никаких откровений при прослушивании "Снежкі" не получит, любители акустических приджазованных этюдов тоже вряд ли столкнутся с чем-то необычным. То есть в этой эклектике не хватает важного ингредиента – приправы, способной заставить крепкий материал зазвучать вкусно.

Experty.by


Сяргей Будкін

адзнака: 7,00

Жаночае фольк-трыё і швайцарскі джаз-ансамбль запісалі альбом, які зь першага праслухоўваньня выклікае непрыманьне – колькі можна перапяваць адны і тыя ж песьні, працуючы толькі з аранжыроўкай - зноў тут "Чаго ты лося", "Го-го каза" ды іншыя творы, якія расьцяганыя дзесяткам ансамбляў розных жанраў і даўно ўжо набілі аскому.

Але пры далейшым пранікненьні альбом забірае з сабой гэтак жа, як колісь завабіў дэбютны альбом "Троіцы". У ім ёсьць прапрацоўка і глыбіня, а ня проста мэханічнае аднаўленьне даўніх сьпеваў пад пэўны музычны акампанімэнт. І таму нават добравядомыя песьні тут загружаюцца ў сьвядомасьць па-новаму (асабліва апошні нумар з дыску, выкананы пад ганг-драм).

Трохгалосьсе ад Akana і разважлівае разьмеранае суправаджэньне Albin Brun Alpin Ensemble цудоўным чынам спалучаюцца, хоць такога ваў-эфекта ад гэтага, як пяць год як у "East Side Story" ужо няма. Яны нічога не вынаходзяць, яны хутчэй кожную песьню выпрабоўваюць на трываласьць, расьцягваюць яе, пляжаць, перакручваюць.

І матэрыял гэтыя досьледы вытрымлівае, таму і рэзануе ў адказ. Тонкі момант – злавіць яго. Праект проста абавязаныя запрасіць з выступам на джазавыя вечары ля Ратушы, калі яны яшчэ будуць. Гэтым песьням у такой падачы самае месца на гарадзкіх вулічных фэстах.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 7,00

После некоторой паузы проект Kazalpin продолжает свой путь. Белорусские песни и голоса в обрамлении швейцарского джаза звучат качественно, как швейцарские часы. Но, как и на дебюте, для большего, при всем ощутимом потенциале, чего-то не хватает.

На мой вкус главный плюс и минус проекта в том, что он в каком-то смысле "выставочный". Его задача взять два эталонных элемента (классический белорусский фолк, классический швейцарский джаз) и показать их соединение для европейской и белорусской публики.

Плюс – расширение сферы известности белорусского фолка в международном измерении. И в этом смысле я буду рад хоть пяти альбомам проекта в одном ключе. Минус – нет развития этих базовых элементов. Смесь их красива, но достаточно предсказуема: на первой композиции вы примерно представляете, что будет дальше.

Нет, тут есть удачные попытки отойти в сторону. Например, "Magic Circle" – своего рода микс из "Чаго ты лося" и "Русалкі" под медитативный аккомпанемент ханга и саксофона. Или "Іскарка-прыгаўка" под ритм перкуссии с флейтой. Вот таких моментов побольше бы и было бы не просто "хорошо" и "профессионально", а сразу "замечательно".

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

джаз, фолк
9.33333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 9.3 (3 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
10 notararity, Евгений Долгих
8 Andrejs

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

все время диву даюсь - каким

+1
0
-1

все время диву даюсь - каким образом просто участие классных зарубежных музыкантов "подтягивает" на уровень и наших участников этого коллектива, которые, хоть и хорошие исполнители, слов нет, но объективно все же не настолько "ух и ах", как швейцарцы...

надеюсь, наши девушки на меня не обидятся за сие сравнение, которое просто неизбежно.
потому что сами должны чувствовать, что они же трое в Акане и они - в Казальпине... ну, разница слышна "невооруженным слухом"...

альбом порадовал еще и тем, что "заезженные" темы оказались на поверку свежо звучащими. вроде как "джазовые стандарты".

так держать и успехов в концертной деятельности!!

 

Евгений, на мой взгляд, не

+1
0
-1

Евгений, на мой взгляд, не корректно сравнивать сегодняшний Казальпин и Акану более пятилетней давности. Просто девочки выросли сами по себе, вне зависимости от швейцарских музыкантов (хотя и не без их участия). Есть же Этнофантазия Ирэны, Вами весьма не плохо оцененная. Жниво от Руси и Нади - один из явных лидеров этого года на экспертах. Мне кажется, если бы Акана (как полновесная группа, а не вокальное трио) дотянула до сего дня - это был бы крутой уровень.

 

to notararity

+1
0
-1

так Акана "как полновесная группа" не дотянула до сего дня именно по причине низкого уровня композиторского и импровизационного мышления наших джазменов, увы.
ведь швейцарцы (Albin Brun Ensemble) вовсе не являются мировыми лидерами в джазе, но их общий уровень на порядок превышает всё то, с чем Акана была вынуждена иметь дело до того.

а Этнофантазия и нынешние эксперименты Ирэны с Ворсобой, мне думается, как раз являются прямым "внутренним" следствием длительного сотрудничества с прекрасными швейцарскими музыкантами. почти любому таланту нужны изрядные внутренние "пинки" для раскрытия себя.

 

Евгению Долгих

+1
0
-1

Акана не дотянула до сего дня по организационным причинам в значительной степени более, чем по творческим. Так мне видится. Конечно можно долго рассуждать на эту тему, но только Ирэна может сказать как оно в реальности было. И про внутренние пинки тоже.
Что касается "композиторского и импровизационного мышления", то в данной роботе сравните Альбина Бруна (Сватки-Братки, Ехал Ванька) и Ирэну Котвицкую (На Жар Загоряе, Жыто Половее, Го-го Коза). Что Вам интереснее?

 

Что-то мне не понравилось.

+1
0
-1

Что-то мне не понравилось. Как-то посредственно всё

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net