О проекте

Міжнародны праект Kazalpin запісаў другі альбом

 

На пачатку снежня беларуска-швейцарскі музычны праект Kazalpin запісаў новы альбом з працоўнай назвай "Снежкі". Удзельнікамі праекта з’яўляюцца этна-трыа Akana (Беларусь) і Brun Alpin Ensemble (Швейцарыя).

Запіс адбываўся пад час гастрольнага тура па Швейцарыі ў адной з вядомых у Эўропе швейцарскіх студый Hardstudios, дзе Kazalpin запісаў свой першы дыск "East Side Story". Тая праца стала першым беларускім інтэрнацыянальным этна-джазавым альбомам, і па выніках 2011 года патрапіла ў топ-10 лепшых альбомаў Experty.by па версіях вялікага журы і народных экспертаў.

"У альбом уключана 13 новых твораў у дыяпазоне ад рэканструкцыі напеваў пазаабрадавай лірыкі Палесся да аўтарскіх інструментальных твораў. З гучаннем такіх каларытных інструментаў, як акардэон, акардзіна, флейта, кантрабас, саксафон сапрана і альт, дудук, ударныя, перкусія, хэнг-драм, вотарфон. Выхад дыска запланаваны на другую палову 2015", – распавядае Ірэна Катвіцкая.

Праект Kazalpin быў створаны ў 2009 годзе па ініцыятыве двух музычных калектываў: этна трыа Akana (аўтар ідэі, кампазітар, аранжыроўка – Ірэна Катвіцкая) і швейцарскага джаз-квартэта Brun Alpin Ensemble (аўтар ідэі, кампазітар, аранжыроўка – Альбін Брун). Беларускія і эўрапейскія музыкі былі аб’яднаныя ідэяй стварэння адзінай гукавай прасторы, дзе ў поўнай меры этнічныя традыцыі беларусаў пераплятаюцца з каларытам аўтарскай музыкі розных культур.

Паслухаць альбом "East Side Story" можна тут.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net