О проекте

Martin S. выдае трыпціх (+слухаць)

 

Мінскі гурт Martin S. выклаў у сеціва першую частку свайго дэбютнага альбома, які будзе складацца з трох "рознакаляровых" частак – чырвонай, сіняй і зялёнай. Калектыў існуе паўгады і ўпершыню заявіў пра сябе на беларускім адборы на "Еўрабачанне".

"Мы вырашылі пайсці на невялікі эксперымент, які, як мы спадзяемся, прыйдзецца слухачам даспадобы, – падзяліўся бубнач гурта Цімафей, – калі мы працавалі над альбомам, ён выходзіў стылістычна разрозненым, і я прапанаваў выпусціць яго па частках, каб людзі маглі слухаць розныя часткі пад розны настрой. Гэта значыць, мы зробім некалькі частак альбома (для сябе назвалі іх АР – Album Part), песні ў якіх аб'яднаныя нейкай агульнай атмасферай, мы пазначылі яе колерам, і будзем выпускаць іх па чарзе. І, нарэшце, увянчае гэта бязладдзе – паўнафарматны альбом, у які акрамя названых частак увойдуць дадатковыя песні і іншыя плюшкі".

Першая частка – чырвоная. Яна змяшчае тры песні.

"Чырвоны колер – гэта яскравы і эмацыянальны колер. Для некага гэта агрэсія, а для некага весялосць і гарэза, – кажа вакаліст гурта Уладзімір, – Хай кожны ўбачыць у ім сваё. Мы ж прапаноўваем проста слухаць і зараджацца пазітывам. Выбар першай часткі быў не выпадковы. Не так даўно мы прэзентавалі дэбютны сінгл "Мала месца". Нам захацелася працягнуць гэтую лінію, як бы замацаваць энергетыку песні яшчэ некалькімі трэкамі з такім жа настроем".

Нагадаем, што Martin S. – гурт малады. Сам сябе ён пазіцыяніруе як 6 чалавек у асобе аднаго і адзін у абліччы шасці. Упершыню гурт заявіў пра сябе на беларускім адборы на Еўрабачанне. Пасля гэтага за менш чым паўгадовую гісторыю свайго існавання яны паспелі выступіць на шэрагу фестываляў, дзе ўваходзіў у шэраг фіналістаў. Асаблівую цікавасць выклікае тое, што гурт не абмяжоўваецца толькі музыкай.

"Памяркуй сам, калі чалавек пачынае дзейнічаць, дык ці ж можна знайсці на зямлі рамкі, якія яго стрымаюць? Таму, будзь гатовы да таго, што аднойчы я паклічу цябе, напрыклад, на сумеснае маляванне самай вялікай каровы ў свеце або "на бульбу" да маёй бабулі, – напісана ў афіцыйным блогу гурта. – Усе вар'яцкія праекты, якія прыйдуць у маю "хворую" галаву, я збіраюся абавязкова рэалізоўваць, і рабіць гэта я хачу менавіта разам з табой, не азіраючыся на тое, музыка ты ці палітык, мужчына ці жанчына, носіш капелюшы ці не. Бо кожнаму ёсць што сказаць".

Больш інфармацыі пра гурт на афіцыйным сайце www.martin-s.org і суполцы Вконтакте

Martin S.

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

а че, неплохо

+1
0
-1

а че, неплохо

 

Особо слух не раздражает, но

+1
0
-1

Особо слух не раздражает, но не интересно.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net