Внештатный эксперт Маша Колесникова о новом альбоме группы "Ляпис Трубецкой": "Аскетычнасць "Матрёшкі" закранула і аранжыроўкі. Маўляў, ніякіх фінціфлюшак, галоўнае тэкст. А ў тэксце шмат палітыкі. Таму што цяпер ТАК трэба".
"Матрёшка" працягвае маршавую браваду "Рабкора". Трэкі новай пласцінкі такія ж аскетычныя на інтанацыйна-меладычныя сентыменты. Апроч, хіба, узвышаных "Воинов света", аптымістычных "Клоуна нет" і кавер-версіі песні "Гражданской обороны" "Государство". Праўда, іронія "Рабкора" тут саступае месца сур'ёзнасці, недзе нават на мяжы з пафаснасцю. Прарок-сатырык Міхалок, відавочна, паддаўся павевам касмічных вятроў і ведаў наперад, што аднойчы стане не да смеху.
Натуральна, што калі сур'ёзна, то тады ўжо не да ска і не да дудак. Аскетычнасць "Матрёшкі" закранула і аранжыроўкі. Маўляў, ніякіх фінціфлюшак, галоўнае тэкст. А ў тэксце шмат палітыкі. Таму што цяпер ТАК трэба. Усё ж, фінальны трэк "Клоуна нет" з мяккімі трубамі, пяшчотнай мандалінай, мажорам і радасным "клоуна нет" дае падставу меркаваць, што Оруэла Міхалок у хуткім часе пакладзе на паліцу. І што вайна скончыцца перамогай.
Оценка: 9 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.