О проекте

Nizkiz рыхтуюць да прэзентацыі альбом неванільнай лірыкі

 

Nizkiz завяршаюць працу над новым альбомам і на пачатку сакавіка плануюць яго выпусціць. Працоўная назва другой па ліку кружэлкі магілёўскай каманды – "Лірыка". Адпаведна, такім жа лірычным будзе і яе ўнутраны складнік.

Распавядае фронтмэн гурта Аляксандр Ільін: "Усе песні падпарадкаваныя назве альбома. Ён пра каханне, пра мары, шчасце, надзеі. Я спадзяюся, што ў гэтым альбоме перададзеная ўся палітра слова "каханне". Але гэта не ванільная лірыка, а лірыка з пункту гледжання мужчыны".

Па словах Аляксандра, новая кружэлка Nizkiz у параўнанні з дэбютнікам больш выглядае больш жывой, актуальнай і шчыльнай па гучанні. Пакуль не вядома, колькі песень увойдзе у лонглэй, але дакладна дзве з іх, сінгл "Цяпер і далей" і цалкам новы трэк, будуць беларускамоўныя.

Першымі, хто пачуе кружэлку, будуць слухачы маскоўскага "Свайго радыё". На жыва альбом упершыню прагучыць 14 сакавіка ў адным з маскоўскіх клубаў. У планах гурта – тур па Беларусі ў падтрымку альбома.

Запіс альбома адбываўся ў Магілёве на студыі Arzamas 16 у старога сябра гурта і галоўнага "жывога" гукарэжысёра горада Дзяніса Манёнка. Барабаны Nizkiz вырашылі запісаць не ў студыі, а прама на сцэне клуба Cuba.

"Паставілі ўдарную ўстаноўку проста на танцпол – і наперад!) Часу было не так шмат: да начной дыскатэкі трэба было вызваліць памяшканне). Але ў чарговы раз мы пераканаліся, чым больш мы абмежаваныя нейкімі межамі, тым вышэйшая канцэнтрацыя, і ўсё лепш атрымоўваецца. Атрымаўся выдатны досвед і барабанныя "дарожкі")", – пішуць музыкі ў сацсетках.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Nizkiz

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net