No Comment Band рыхтуюцца да выбуховага камбэку пасля амаль гадавога маўчання ды працы ў якасці кавер-бэнда. Праўда пакуль, прызнаюцца музыкі, любімага аматарамі калектыву фанка чакаць не варта, як і англамоўнага выканання.
"Быў у нас фанк, стаў… не фанк!” – смяецца Алег Лімон. – Але ўсё яшчэ наперадзе! Натуральна, у нас застанецца шматгалоссе, гэта мая даўняя любоў. А паколькі наш клавішнік набыў яшчэ пару дэвайсаў, то мы рыхтуемся і да эксперыментаў з электронікай! Мы арыентуемся на нашу аўдыторыю, таму песні загучаць на рускай і беларускай мовах, а не выключэнне, што і на італьянскай!"
Такія змены ў гучанні тычацца не столькі новых захапленняў музыкаў, колькі сур’ёзных зменаў у складзе гурта. Да каманды далучылася духавая секцыя: трамбон, труба, саксафон.
"Я аддаў пасаду басіста новаму бас-гітарысту Дзіме Брую, да таго ж, да нас прыйшоў новы гітарыст-шасціструннік – "самурай" Сяргей Хадатовіч. А я сам стаў на вакал, – распавядае Алег Лімон. – Цалкам верагодна, што для выканання некаторых песень мы запросім яшчэ аднаго вакаліста. Магчыма, дзяўчыну!"
Нагадаем, што No Comment Band спынілі сваю аўтарскую дзейнасць прыкладна год таму, адразу пасля прэзентацыі сінгла, які анансаваў выхад дэбютнага альбому. Вакаліст каманды Мацвей Купер сышоў ва ўласны праект, а іншыя музыкі засяродзіліся на кавер-выступах. З былой праграмы No Comment Band вырашылі пакінуць усяго некалькі песень. Некаторыя кампазіцыі будуць перавыдадзеныя ў новым гучанні і нават у "unpluged"-версіі. Але перш за ўсё цяпер музыкі засяроджваюцца на новым матэрыяле.
Першая песня "адноўленых" No Comment Band ужо запісаная і будзе прэзентаваная на Еўрарадыё напярэдадні "канца свету". Не прапусціце!
Тэкст: "Еўрарадыё"
Фота: Relax.by
Комментарии
при таком раскладе можно было
при таком раскладе можно было бы и название поменять, все равно от No Comment Band считай ничего и не осталось
прэм'ера песні
Першая песня адноўленых No comment band хоць і не рыхтавалася адмыслова да "Армагедону", але "ўсплыла" на паверхню менавіта цяпер. Кампазіцыя, якую Алег Лімон напісаў яшчэ 7 гадоў таму, атрымала назву "Нету света", таму яе ўрачыстую прэзентацыю музыкі вырашылі зладзіць напярэдадні "сусветнага гамону":
Чытаць далей і слухаць: http://euroradio.fm/report/gurt-no-comment-band-novym-singlam-vinshue-z-...
состав группы
Почему ничего не осталось?? Во-первых, основатель группы Лимон остался. Во-вторых, плюс 2-ое участников (клавишник, барабанщик), которые также совместно с Лимоном зарождали именно эту группу. А экс-вокалист и гитарист были приглашены в проект. Поэтому, я считаю, полное право остается за ребятами так называться!