О проекте

Новыя дыскі серыі "Беларускі музычны архіў"

 

29 і 30 чэрвеня ў Чырвоным Касцёле адбудзецца прєзентацыя новых дыскаў "БМАgroup" з серыі Беларускі Музычны Архіў: Алесь Камоцкі "Песня як жыцьцё. Лепшае й невядомае" і Наталля Арсеньнева "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песні й рамансы".

Дыск Алеся Камоцкага "Песня як жыцьцё. Лепшае й невядомае" уяўляе з сябе складанку лепшых песен з розных альбомаў на думку выканаўцы. А таксама невядомыя песні барда. Асобным блокам ідуць песні на вершы А.Камоцкага ў выкананьні іншых артыстаў: З.Вайцюшкевіча, Неруша, Стэфана, а таксама вядомая "Калыханка" ў выкананьні К.Мінчанка, Т.Лісіцкай і Л.Грыбалёвай.

Дыск Наталлі Арсеньневай "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песьні й рамансы" працягвае серыю прысьвечаную знаным паэтам. Свае апрацоўкі песен аўтаркі гімну "Магутны Божа" прадставілі гурты Rostra, ZigZag, P.L.A.N., выканаўцы Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Уладзімір Зайчанка, Таццяна Матафонава, гурт Яна Жанчака In Search For (ISF) і іншыя. Дыск утрымлівае рарытэтныя запісы голасу паэткі, захаваныя Янкам Запруднікам.

Прэзентацыя абодвух дыскаў адбудзецца днямі ў тэатральнай зале Чырвонага касцёлу (св. Сымона і Алены). 29 чэрвеня - дыска "Песня як жыцьцё. Лепшае й невядомае" Алеся Камоцкага, на якой таксама заспявае магілёўскі бард Сяржук Кулягін. 30 чэрвеня - дыска "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песні й рамансы" на вершы Натальлі Арсеньевай. Удзельнічаюць: Алеся Унукоуская, Андрэй Плясанаў і гурт P.L.A.N., гурт ZigZag, гурт "Ростра", Ян Жанчак і іншыя. Абодва мерапрыемствы пачынаюцца ў 18.30, уваход вольны. Даведкі: па тэлефоне (029) 6490888.

Серыя "Беларускі Музычны Архіў" была заснаваная з мэтай захаваньня і выданьня архіўных і рарытэтных запісаў, вяртаньне забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Зараз у стадыі падрыхтоўкі знаходзяцца дыскі прысьвечаныя Кастусю Каліноўскаму і перавыданьне на дыску альбома гурта Мроя "28-я зорка" з бонусамі і інш.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net