О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Беларуская песня" (live)

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о новом альбоме Дмитрия Войтюшкевича: "Уладзімер Караткевіч зараз вельмі папулярны ў асяродку бардаў. Таму сам назіраў, як тыя ўспрымаюць трактоўкі Зьмітра – зь вялікай рэўнасьцю. Вайцюшкевіч здолеў слушна раскадаваць радкі клясыка, каб словы й музыка зьліліся ў гармоніі. "Беларуская песьня" – безумоўна, адзін зь лепшых рэлізаў гэтага вельмі насычанага году".

Абсалютна не асацыюю Зьмітра Вайцюшкевіча з шансонам, нават у першасным (францускім) разуменьні гэтага тэрміну. Тодар шырэй нашых уяўленьняў пра яго! У асобе Тодара спалучаецца перш-наперш фальклёр (беларускі, палескі, карпацкі, жыдоўскі), рокавы й бардаўскі пачаткі, эстрада розных часоў і краінаў, джаз ад традыцыйнага да авангардовага, тэатар… Канешне, у наборы фарбаў прысутнічаюць стылістычныя элемэнты кабарэ ці пабу, але не яны ключавыя.

Прызнаюся, што за 10 год сольнае творчасьці Зьміцер стаў для мяне амаль эталёнам беларускага музыкі. Такім ён, на мой погляд, павінен быць: адначасова народна-масавым і выкшталцона-элітарным, але ў абодвух выпадках абсалютна натуральным. Ён, як ніхто з нашых, умее трымаць залю. Мае моцны голас і да таго ж грае на розных інструмэнтах. Стварае выдатныя мэлёдыі на лепшыя ўзоры айчыннае й замежнае паэзіі. Падае матэрыял заўсёды жыва й нечакана. Рызыкуе. Усьміхаецца й плача. Раздражняе й сагравае. І выглядае пры тым, як нацыянальны герой.

На кожным канцэрце, што ладзяцца вельмі рэгулярна й у розных фарматах, спадар Вайцюшкевіч прэзэнтуе новы матэрыял. У рэпэртуары Зьмітра ўжо, відаць, не адна сотня песень, безьліч альбомаў і нявыдадзеных праграмаў. Нарэшце пабачыў сьвет цыкаль песень на вершы Ўладзімера Караткевіча. Упершыню асобныя рэчы я чуў яшчэ ў 2003 г. на канцэрце ў ТЮГу. Потым яны сталі неад’емнымі пэрлінамі кожнага выступу: "Гордыя сосны", "Раманс" з кранальным пераходам на вальсавы памер, "Мора", якое, думаю, зь цягам часу стане гітом караоке-бараў, "У жніўны дзень" з падрабязнай сатырычнай інсцэніроўкай (у апошняй вэрсіі, прадстаўленай на дыску, ролю камбайна выконвае Тодараў сакс). "Архангелы" й загалоўны гімн "Беларуская песьня" таксама напісаліся Зьмітром даволі даўно. Прысутнічаў я й на сёлетнім канцэрце ў Доме ветэранаў, які патрапіў на плытку. Упэўніўся, што праграма трымаецца менавіта на пералічаных вышэй творах. З новых "пладоў супрацы" Вайцюшкевіча й Караткевіча адзначу хіба ўступны рэчытатыў "Корчмы".

Амаль палова песень, прадстаўленых на дыску "Беларуская песьня", вядомыя ў разрозьненых студыйных вэрсіях. Але кампазытар вырашыў зафіксаваць цэльную праграму ў канцэртовым выглядзе. У тым дапамаглі супрацоўнікі "Радыё Культура", на хвалях якой канцэрт трансьляваўся яшчэ да выхаду CD. Між іншым, для Зьмітра й WZ-Orkiestra гэта першы канцэртнік, якога сапраўды не хапала ў багатай дыскаграфіі. У выпадку з музыкай Вайцюшкевіча студыйным запісам часам не стае дыханьня публікі, яе харавых падпевак і рытмічнага плясканьня. Лёгкая неахайнасьць і пасьпешнасьць, таксама ўласьцівыя Зьмітру, у live-варыянце выглядаюць больш арганічна. Да таго ж у жывым запісы адчуваецца й непадробнае хваляваньне сьпевака. Асабліва на песьні "Архангелы": "Замест сумленьня дубінка, замест сэрца кастэт". А ў студыйным варыянце "Безгаловай Вэнэры" няма такой партыі на клярнэце, як атрымалася на канцэрце – то самая яркая імправізацыя ў альбоме.

Уладзімер Караткевіч зараз вельмі папулярны ў асяродку бардаў. Таму сам назіраў, як тыя ўспрымаюць трактоўкі Зьмітра – зь вялікай рэўнасьцю. Вайцюшкевіч здолеў слушна раскадаваць радкі клясыка, каб словы й музыка зьліліся ў гармоніі. "Беларуская песьня" – безумоўна, адзін зь лепшых рэлізаў гэтага вельмі насычанага году. Плытка мае агульнанацыянальнае значэньне! Цяпер чакаем на выданьне архіўнага супольнага праекту, прысьвечанага Караткевічу. А асабіста ад Зьмітра мару пачуць альбомы на вершы Рафала Ваячака й швэдзкіх паэтаў, што рыхтуюцца да выданьня й абяцаюць быць вельмі неардынарнымі. Акром таго, раю паслухаць яшчэ дзьве сёлетнія кружэлкі, зьвязаныя зь імем Тодара – гэта сумесны дыск з падляскім гуртом Czeremszyna "Што на сэрцы…" й альбом рэанімаваных песень Васіля Шугалея "Зелёное золото".

Раблю выснову: усё лепшае, што зараз робіцца ў беларускай песеннай культуры, так ці інакш зьвязана з адной пэрсонай. Тодар – то дар!

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net