О проекте

Інтэрнэт-рэліз ад гурта S.D.M.

 

Пасля крыху зацянутага маўчаньня ды небыцьця гурт S.D.M. ізноўку вяртаецца на беларускія музычныя прасторы. Уладальнікі галоўнага прыза фестывалю "Basowiszcza 2006" і лаўрэаты полацкага фестывалю "Рок-кола 2007" прэзентуюць новыя запісы ў межах міні-альбому "EP 2010".

Удзельнікі гурта s.d.m. самі вельмі рады і ўсхваляваны сваім нечаканым для многіх вяртаньнем. "Шматлікія паўзы ў дзейнасьці калектыву былі проста вынікам жыцьцёвых абставін: у каго экзамены, у каго пытаньні "працы", хтосьці вясельлем заняты і гэтак далей", – тлумачыць лідэр s.d.m. Саша Сірык.

S.D.M. рады падараваць слухачу свой імправізаваны "ЕР 2010", які паслужыць своеасаблівай затраўкай да галоўнага рэліза ад гурта – паўнавартаснага альбому. "Усё рабілі за свой кошт, што і выклікала падчас нежаданыя прыпынкі дзейнасьці, але ж, лічу, гэтыя рэаліі беларускага "шоў-біза" сёньня для нікога не з’яўляюцца сакрэтам. Дзякуй, дарэчы, усім, хто дапамагаў непасрэдна з працэсам запісу ды, увогуле, падтрымліваў каманду па жыцьці, – распавядае Саша Сірык. – У стылістычным накірунку гэты рэліз спалучае ў сабе адразу некалькі музычных стыляў: рок, панк, грандж, крыху дыска. Нават своеасаблівы вальс прысутнічае. Кожны знойдзе ў ім штосьці цікавае. Прынамсі, мы на гэта шчыра спадзяемся".

Спампаваць EP 2010 ад S.D.M. можна тут

Паслухаць запісы гурта можна на старонках MySpace і "ВКонтакте".

Склад гурта:
Саша Сірык – вакал, гітара
Андрэй Кібер – сола-гітара
Сяргей Б. – бас-гітара
Аляксей М. – бубны, бэк-вакал

Пачуць S.D.M. можна будзе 27 лістапада ў клюбе Рэактар, пачатак а 18-й.

S.D.M.

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net