О проекте

Pananieba: "Мы і ёсьць беларускі рэп" (+сэмплер)

 

Напярэдадні выхаду альбома "На балоце", які можа стаць сапраўднай падзеяй у беларускай рэп-музыцы, удзельнік Pananieba SP Kava распавёў "Тузіну Гітоў", у чым бачыць сэнс жыцьця, што хоча зьмяніць сваім праектам і як беларускаму рэпу дапамагла дачка вядомага амэрыканскага гальфіста.

Праект Pananieba ў беларускім рэпе шчыруе ўжо пяты год. Яны зьявіліся на "Тузіне Гітоў" зь нясьмелым мікстэйпам "Сьлёзы", напісаным пад уражаньнем ад падзеяў Вясны-2006. Істотна іх натхніў выступ у 2008 годзе на Quick Style Cup (цяпер Freestyle Cup) на адной сцэне з расейскімі рэпэрамі Баста і 5-Плюх. Яны сталі першым беларускамоўным гуртом, які выступіў на гэтым буйнейшым гіп-гоп фэсьце ў Беларусі.

Па першым часе хлопцы ахуталі сябе аўрай таямнічасьці. Твары на фотаздымках не паказвалі, моманты біяграфіі не раскрывалі. "Адкуль мы? Усяго толькі жыхары гэтае блакітнавокай краіны", – казалі тады пра сябе Сьведак і Хвядот (ён цяпер называе сябе SP Kava).

За гэты час музыкі зь Вялейкі прадставілі яшчэ некалькі інтэрнэт-сынглаў і два прома-альбомы – "Цягнік 1оты" і "Нямузыка". Два гады яны працавалі над першым сур’ёзным запісам. Урэшце паўнавартасны альбом Pananieba, які атрымаў назву "На балоце", выходзіць у сьвет.

"Хацелася зрабіць нешта такое, чаго да нас ніхто не рабіў. Мы нават прапісалі жывыя гітарныя партыі і сола да некалькіх трэкаў", – распавядае SP Kava. Да працы над дыскам было працягнута нямала людзей, сярод іх сябры з праекту Imperator – выканаўцы аднаго з галоўных рэп-гітоў, прадстаўленых на "Тузіне Гітоў". Далучыўся да справы і Andy Roc – лепшы скрэтч-DJ цырымоніі Street Awards 2009. "Мы скантактаваліся зь ім. Кажам, маўляў, у гэтай і гэтай песьні трэба зрабіць скрэтч. Той: "Без праблем". Ман зрабіў усё за тыдзень, нават не чакалі. Павінен быў быць яшчэ сумесны трэк з Вожыкам, але той забухаў і не прыехаў на студыю. Час ужо падціскаў, таму вырашана было зрабіць усё безь яго. Магчыма, што ў будучыні ўсё ж запішамся разам", – апавядае SP Kava.

Асобная гісторыя ў рэпэраў зьвязана з адным з галоўных гітоў альбома – "Усё будзе добра". "Песьню мы запісалі даўно і шукалі дзяўчыну, каб тая выканала вакальную партыю ў прыпеве. Так і выйшлі на Караліну". Гаворка пра сьпявачку з Маямі, дачку вядомага ў Амэрыцы гульца ў гольф Хасэ Мігеля Хімэнэса, які колісь вучыўся ў Беларусі, дзе пазнаёміўся з будучай маці Караліны.

Рэпэры мяркуюць, што стварылі альбом, дзе кожны можа знайсьці нешта сваё. Ад таго на дыску гучаць як жорсткія і цяжкія песьні, так вясёлыя і лірычныя. Але тут справа ня ў тым, каб дагадзіць усім – Pananieba хочуць паказаць сваёй працай, што сэнс жыцьця ў руху. "Уявіце сабе танцора, які ведае толькі адзін танец і не спрабуе зрабіць нічога іншага, па-мойму, гэта глупства. Лічу, што ў жыцьці, як і ў рэпе, галоўнае не стаяць на месцы. Неабходна ўвесь час разьвівацца і спрабаваць зрабіць нешта новае. Гіп-гоп – гэта такая культура, дзе ты або рухаесься наперад, або проста застаесься нікім. Таму мы ніколі не спыняемся. У нас ужо амаль гатовы наступны альбом. Засталося толькі павялічыць суткі да 25 гадзінаў", – падсумоўвае SP Kava. Музыкі ўжо адзьнялі матэрыял для кліпу на адзін з трэкаў – "Наша пакаленьне", а цяпер рыхтуюцца да жывой прэзэнтацыі свайго дыску. Яны не сьпяшаюцца абвяшчаць дату канцэрту, бо хочуць правесьці імпрэзу на годным узроўні. "Калі ўсё атрымаецца, то мы зробім такую прэзэнтацыю, якой вы яшчэ не бачылі", – абяцаюць рэпэры і ўпэўнена заяўляюць: Pananieba гэта і ёсьць беларускі рэп.

Сэмплер альбома Pananieba – "На балоце""

Тэкст: Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў""

Pananieba

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net