О проекте

Re1ikt анансуе новы альбом (+слухаць)

 

Мінскі фолк-рок-гурт Re1ikt выклаў у сеціва дзве песні з новага альбому, рэліз якога адбудзецца ў кастрычніку. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 7 снежня ў клубе Re:Public. Гэта першы паўнафарматнік калектыва з часоў "Рэкі прабілі лёд" (2011).

У гэтых кампазіцыях бачна, як гурт пашырае свае музычныя ды інструментальныя межы. У песні "Хадзіла галота" гучыць партыя на цін уістле – брытанскай бляшанай дудачцы, а "Балотныя агні" упрыгожыла партыя банджа, якую выканаў Аляксей Бор ("Доходягі-Бэнд").

"Твор "Балотныя агні" напісаны паводле апавядання Якуба Коласа, у якім стары вяз кпіў з маладой бярозкі. Гэтая песня – падтрымка такім "бярозкам": не трэба адмаўляцца ад сваіх мараў, нават калі ўсе навокал іх не разумеюць. Самыя смелыя мары здзяйсняюцца, калі сапраўды ў іх верыш", – распавеў лідар і бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Запіс новага альбому Re1ikt праходзіў на студыях Studio-X (Ольштын) і Everest Media (Мінск). Наступныя канцэрты Re1ikt адбудуцца 24 кастрычніка на Men’s Fest (Брэст) і 25 кастрычніка ў TNT Rock Club (Мінск).

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза

Re1ikt

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Стали заметнее лучше

+1
0
-1

Стали заметнее лучше

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net