Новы дыск змяшчае песні, запісаныя падчас працы над альбомам "Лекавыя травы", і шэраг дуэтаў.
Уладзь Казлоў – спевы, казу, мелодыка
Віталь Макшун – гітары
Зміцер Наркевіч – бас-гітара, цін вістл
Алесь Дземідзенка – бубны, перкусія
У запісе таксама бралі ўдзел:
Павел Аракелян – вакал, саксафон (8)
Сяржук Доўгушаў – вакал, драўляныя духавыя (9)
Настасся Папова – скрыпка (9)
музыка: В.Макшун (1,5), А.Дземідзенка/В.Макшун/З.Наркевіч/У.Казлоў (2,6), А.Дземідзенка/В.Макшун (3,4), А.Дземідзенка (7), А.Дземідзенка/В.Макшун/З.Наркевіч/У.Казлоў/П.Аракелян (8), А.Дземідзенка/В.Макшун/З.Наркевіч/У.Казлоў/С.Доўгушаў (9)
словы: У.Казлоў (1,3,4,5), народныя (2,6,9), А.Дземідзенка (7), Я.Купала (8)
аранжыроўкі - Аляксандр Дземідзенка, Віталь Макшун, Зміцер Наркевіч, Уладзімір Казлоў
запіс: Studio X (Ольштын, Польшча), Everest Media (Мінск), BAH Records (Мінск)
звядзенне і майстэрынг: Павел Сініла на студыі Everest Media, акрамя 8 – Андрэй Акатаў на студыі Central Station (Мінск)
дзе ўзяць
Набыць digital-версію на афіцыйным Bandcamp.
Набыць CD наўпрост у гурта: re1ikt.music@gmail.com
Сацсеткі: Facebook, VK.com.
меркаванні штатных экспертаў*
Мікалай Янкойць
адзнака: 9,00
"Куфар" гучыць як працяг "Лекавых траў" – лагічны, своечасовы і нават палепшаны. Ён цвёрда акрэслівае цяперашнюю стылістыку Re1ikt – складаную, эклектычную, з рэхам розных галасоў ад відавочных Mastodon і Soundgarden да латэнтных Melvins і "Песняроў". Чапляе гук – разумны, вытачаны, адначасова празрысты і сценападобны. Чапляюць гармоніі, мелодыі, чапляе ўнутраная дынаміка кампазіцый – заслуга каманднай працы гурта: хлопцы добра адчуваюць, калі разліцца рознымі мелодыямі, калі дадаць напружання ігрой ва ўнісон, калі сцішыцца, каб вывесці наперад вакал Уладзіміра Казлова – як ніколі моцны. Але кажучы пра "Куфар", я кажу пра першыя шэсць трэкаў, максімум сем – з вураеўскай "Вэлытай". Калі "Разам!" ды "Снег" увогуле след было ўключаць у альбом, то выключна ў выглядзе бонусаў. Нядрэнныя самі па сабе, яны знішчаюць маналітнасць "Куфара": першая песня – настроевую, другая – гукавую. За гэта – мінус бал; у астатнім – брава.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 8,00
Re1ikt – узор таго правіла, што прызнанне і поспех прыходзяць да падрыхтаваных да гэтага людзей, якія планамерна працуюць, не забываючы думаць і аналізаваць. Іхні мінулагодні альбом стаў сапраўды магутнай работай і нездарма атрымаў столькі ўзнагарод. Не ведаю, з чым звязанае жаданне хутчэй зафіксаваць матэрыял "Куфара", але пасля "Лекавых траваў" гэтыя песні ўспрымаюцца як, хоць і выдатныя, але b-sides. І пытанне не ў якасці ці яскравасці асобных кампазіцый, а ў іхнім выніковым спалучэнні. Альбом адчувальна падзяляецца на дзве нераўныя часткі. Першыя 6 песняў слухаюцца як выдатна выбудаваны і арганічна звязаны EP, які працягвае традыцыі "Лекавых траваў". Апошнія 3 песні вельмі адрозніваюцца ад іх ды й паміж сабой і выглядаюць бы бонус-трэкі. З іх найбольш пасуе да канцэпцыі гурта дуэт з Vuraj, найменш - з Аракелянам, бадзёрая спартовая "Разам" ж моцна "перацягвае коўдру" на сябе - з альбома найперш запамінаецца менавіта яна. Ад гэтай стракатасці агульны эфект размываецца і магія знікае, а шкада. Паспяшылі?
Experty.by
Конрад Ярафееў
адзнака: 7,00
Фолк-рок у нас на родине – самый расхожий жанр, коллективы, занятые смешением фольклора с чем-то таким гитарным играют буквально что душеньке угодно – начиная от колледж-рока и кончая тяжелейшим блэк-металлом. В данном случае имеем более-менее современный прог-рок с обилием замысловатых гитарных партий, эпизодическим саксофоном, плотным гладким звуком и лишь легчайшим намеком на фольклорность (даже там, где вроде бы исполняются каверы народных песен). Хорошо это или плохо каждый должен решить сам – во всяком случае, это куда менее пошло, чем ряд других фолк-роковых дисков. В итоге – достаточно неплохая прог-роковая пластинка. Все бы ничего, только жанр уж очень олдовый и нишевый. К счастью для группы в Беларуси он пользуется достаточной популярностью.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Re1ikt решили ковать железо, пока горячо. Диск позиционируется, как альбом и соответствует формальным критериям – 9 песен на 44 минуты. Но при ближайшем рассмотрении после плотных и ровных пяти песен – узнаваемых по стилю, только в сравнении с альбомом "Лекавыя травы" чуть более прямолинейных – начинаются достаточно рандомные бонус-треки. "Дробненькі дожджык" смущает во второй (вальсовой) части. Гимн ФК "Крумкачы" прекрасен для своей ниши, но не для альбома. Дуэт с Павлом Аракеляном сыроват. В итоге из четырех композиций лишь финальная "Вэлытай" – удачный роковый ремейк народной песни из репертуара группы Vuraj, записанный с ней же – близка по уровню к первой части диска. По сумме впечатлений – вполне очевидный (и достаточно хороший) релиз для поддержания интереса публики. Что важно и нужно сейчас для группы. А полноценного альбома подождем и там уж спросим по полной.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Отлично...
от других - в лучшую сторону. Запись очень качественная. Группа перестала заигрывать с пост-металом, вокал В.Козлова не подходит к всяким там "сладжам" - и не надо. Первая же песня напомнила деятелей пост-гранжа вроде Seether, Godsmack и проч. Насчет "легчайшего намека на фольклорность" - неправда. Фолка много, особенно в вокальных партиях. Лучший трек - "Навальнiца" - кратко, отличный рифф.
Сумна
Калі глядзець агулам, то надзвычай нецікавы альбом у параўнанні з цудоўным і атмасферным "Рэкі прабілі лед" і тэматычна вытрыманным "Лекавыя травы". Гэты падобны проста да падборкі песень, сярод якіх асабліва недарэчнай выглядае сам па сябе класны гімн ФК "Крумкачы".
Музычна самі песні так сама не адчываюцца арыгінальнымі, тым больш пасля шматкроць пераслуханых у чаканні новага альбому папярэдніх рэлізаў 2011 і 2015 гадоў, у дрэнным сэнсе добра чуваць, што гралі тыя ж самыя музыкі.
Заметил, что эта группа
Заметил, что эта группа нравится многим людям. Даже награды какие-то получает и т.д и т.п. Но а мне как ни нравилась, так и не нравится. Почему так? Непонятно. Говорить, что все сговорились - не очень хорошо. Значить я скорее всего что-то не понимаю, либо вкусы у меня другие.
Як i зауседы - ладна, моцна.
Як i зауседы - ладна, моцна. Слухаецца легка. Чакаем працяг.