О проекте

Сергей Будкин: личный топ-10 белорусских альбомов за 2010 год (+аудио)

 

Штатный эксперт и член "Большого жюри". Музыкальный обозреватель газеты "Наша ніва" (с 2002), главный редактор музыкального интернет-портала "Тузін гітоў" (с 2003), корреспондент "Радыё Рацыя" (с 2006 по 2011). Один из авторов и редактор книги "Золотые диски белорусского рок-н-ролла" (2004), продюсер наград "Рок-коронация" (2005-2007).

Гэты год засведчыў поўную няздатнасць айчыннай эстрады прапанаваць хоць што-небудзь вартае ўвагі. Планка, пастаўленая ў 2009 годзе праектам Atlantica, аказалася занадта высокай. Нават Юры Дземідовіч з сваім дэбютнікам і "Беларускія Песняры" з новай праграмай да яе аніяк не дацягнулі. З іншага боку, 2010 год парадаваў шэрагам вельмі моцных рок-альбомаў, прычым, як ад прызнаных майстроў, так і маладзейшых камандаў. Асноўныя ж падставы для радасці далі рэперы з PanaNieba, якія засведчылі магутны патэнцыял беларускай рэп-музыкі, і Hvarna з сваёй выдатнай наватарскай працай, зробленай у тым кірунку, у якім, падавалася бы, амаль усё сказана.

1. Hvarna "Кола вяртаньняў" – слухаць

"Кола вяртаньняў" – праграма, простая да гэніяльнасьці. Пры ўсёй шматлікасьці скарыстаных інструмэнтаў, музыкі ня ставілі задачу абгрувасьціць аранжыроўкі ды паказаць сваё ўменьне валодаць дудой, гусьлямі ці клявішамі. Галоўнае ў гэтых сьпевах – стварэньне атмасфэры. Такое адчуваньне, што гэты дыск запісаны на адным подыху. Hvarna фактычна запачаткавала новы кірунак у беларускай музыцы, які можна абазначыць, як этна-транс. "Кола вяртаньняў" такая ж важная праца, як першыя альбомы "Песьняроў", "Палаца" і "Троіцы".

2. Neuro Dubel "Афтары правды" – слухаць

Neuro Dubel запісаў альбом, які мусіць задаволіць усіх прыхільнікаў. Кульлінковіч надта прадказальны ў станоўчым сэнсе, ён гне сваю лінію ў зьедлівых тэкстах, а музыкі трымаюць марку гурта, не асабліва рызыкуючы з музычнымі экспэрымэнтамі. Neuro Dubel паказаў тое, што мае на сэрцы і на душы, таму з поўным правам можа несьці сьцяг самай шчырай беларускай рок-каманды.

3. Дзецідзяцей "Рух" – слухаць

Акторка Ганна Хітрык урэшце запісала музычную праграму на сваёй працоўнай мове. І адразу зьявілася ў песьнях неадольная туга, зьнікла некуды бесклапотнасьць папярэдніх працаў. Выйшаў практычна альбом-трэнас. “Дзецідзяцей” пасталелі ды неўзабаве разьбегліся. Але трэба прызнаць - разьвітаньне выйшла прыгожае.

4. Pananieba "На балоце" – слухаць

Дуэт амбітных музыкаў, якія хаваюцца пад мянушкамі SP Kava і Sviedak, запісалі альбом, у якім яны зь лёгкасьцю, здаровым нахабствам і нязмушанай усьмешкай даюць майстар-кляс сваім папярэднікам, а мо нават і наступнікам. Яны сапраўды ведаюць, як рабіць хіп-хоп з нацыянальным калярытам з увагаю да кожнага гуку, каб тое гучала ня дзіка і ня патасна.

5. Mauzer "Porna" – слухаць

Магілёўская група з магутным патэнцыялам выдала самы пахабны альбом у гісторыі беларускага року. Альбом прасякнуты сэксам і палітыкай, агрэсіяй і болем – рэдкае спалучэньне, як для нашай музыкі. "Porna" – гэта правакацыя і сацыяльна-музычны зварот адначасова.

6. Sciana "Кропка вяртаньня" – слухаць

Усе авансы, дадзеныя ад часоў шыкоўнага пераасэнсаваньня "энэрэмаўскай" песьні "Я еду", Sciana апраўдала цалкам. У хлопцаў сфармаваўся пазнавальны саўнд, які не паблытаеш больш ня зь кім – шчыльненькая рытм-сэкцыя, гітарны драйв спалучаны з саксафонам. Новыя песьні з альбому "Кропка вяртаньня" толькі засьведчылі – ад свайго шляху Sciana не ўхіляецца і рэжа свой фірмовы мэлядычны берасьцейскі рок.

7. Ы.Ы.Ы. "Зеленое золото" – слухаць

Адна з частак трохдыскавага прысьвячэньня Васілю Шугалею ў выглядзе трыб’ют-альбому ў выкананьні Вайцюшкевіча. Калі "Зелёное золото" ўпісаць у дыскаграфію Вайцюшкевіча, то можа выявіцца, што гэта яго самая цікавая праца з пункту гледжаньня музыкі. І яўна гэта будзе самы недаацэнены альбом артыста з уліку рарытэтнасьці трыб’юту "Ы.Ы.Ы." і немагчымасьці паўтарыць гэту праграму ўжывую.

8. Цыганок Александр "Drifting Among The Crowd" – слухаць

54-гадовы музыкант, які не разьвітваецца з гітарай большую частку жыцьця, запісаў адзін з самых актуальных альбомаў гэтага году, даўшы блюзу, дабу, фанку і гіп-гопу ў адным фляконе. Альбом атрымаўся настолькі разнастайным, што пэрыядычна перасьледуе думка, што гэта нейкая складанка розных выканаўцаў, сфармаваная па няведама якім прынцыпе.

9. J:морс "Электричество" – слухаць

У новай працы "морсы" працягваюць сьпяваць пра неба, сонца і зоры, адмаўляючыся ад свайго імкненьня паіграць жорсткі рок, што адчувалася на мінулай працы "Аквамарин". Музыкі запісалі дыск, які можна было бы назваць "Апрель-2", настолькі ён сугучны па настрою з працай пяцігадовай даўніны. Гучаньне ў гурта стала больш сакавітым, а кожную зь песень альбому можна раскручваць у якасьці галоўнага гіта: такія яны роўненькія між сабой.

10. Rahis "Сшытак з тэкстамі ў малюнках" – слухаць

Альбом, якога не ставала беларускай андэграўнд-сцэне. Rahis займае ўнікальную нішу між аматарскім студэнцкім ВІА і прадстаўнікамі глянцавага беларускамоўнага року. Гурт выконвае жыцьцярадасную рамантычную музыку, з драматычнай ноткай, доляй добрага гумару і на выдатнай беларускай мовп. Яны адчуваюць музыку, яны думаюць па-беларуску і ў іх ёсьць жаданьне раздаваць эмоцыі.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net