О проекте

Vinsent выдаў першы за 5 лет альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Рэпер Vinsent выдаў новы альбом "Vir", які змяшчае 10 новых трэкаў. "Вір – гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас", – тлумачыць выканаўца. На песню "Жывы" з новага альбому вядомы беларускі кліпмейкер Арцём Лобач зняў яскравы кліп, які за некалькі тыдняў сабраў ужо 10 тыс. праглядаў.

"Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энергіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад, – лічыць Vinsent. – Што да гуку, то хацелася знайсці залатую сярэдзіну паміж эксперымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаннем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастулаты: сілу духу і супакой, любоў і каханне, вайну і мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазітыў і скрышальны смутак, настроі змешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір".

16 снежня Vinsent з жывым складам прэзентуе новы альбом "Vir" у клубе "Пляцоўка хол" (Кастрычніцкая плошча, 1). Будзе новая праграма і старыя вядомыя песні. Квіткі ад 120 тыс (папярэдне). Даведка: (025) 996 93 76.

Спампаваць альбом можна на сайце мультылэйбла Пяршак.

Тэкст: паводле прэс-рэліза

Vinsent

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

не понравилось

+1
0
-1

не понравилось

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net