Илья Малиновский о дебютном альбоме проекта "Майтай": "Калі не ўлічваць апошнюю інструментальную кампазіцыю, то ўсе 12 трэкаў альбома – выдатная бардаўская песня ў электрычным гучанні".
Гурт "Майтай" з’яўляецца своеасаблівым канцэртным працягам студыйнага праекта Андрэя Дзяркова "ТайLand". Пра гэта кажа сам лідар калектыву, які, змяніўшы назву, плануе сур’ёзна заняцца прасоўваннем гурта ды гастрольнай дзейнасцю. З’яўленне дэбютнага альбома "Рассветы" – першы крок да гэтага.
"Майтай" усё так жа можна назваць пост-панкам з відавочным уплывам рускага року і ўсходняй філасофіі. Тэксты песень усё гэтак жа прасякнутыя роздумамі і любоўю Андрэя да Усходу, якія выканаўца ўдала перакладае на нашу рэчаіснасць. Лірыка "Майтай" вельмі рознабаковая і рознанастроевая, з гумарам, ды радкамі "на цытаты". Дарэчы, тэксты на альбоме слухаюцца і ўспрымаюцца без дадатковага напружання. Такім у беларускай музыцы "грашаць" хіба толькі Шадзько ды Чарапко-Самахвалаў, хоць іх творчасць нельга параўноўваць.
Сваёй музыкай "Майтай" пастаянна адкідае слухача да творчасці гуртоў "Кино" ("И восходит солнце…"), "Пикник" ("Батальоны"), "Гражданская Оборона" ("Тишина")... Адчуванне, што з часоў "ТайLand" Дзяркоў сур’ёзна пазаймаўся вакалам, але пры гэтым не перастаў нагадваць маладога Глеба Самойлава.
Па словах Андрэя, альбом "Рассветы" канцэптуальны. Асновай для яго стала тэма асабістага духоўнага пошуку. Сапраўды, новы праект музыкі вельмі асабісты і глыбокі, што перашкаджае прымераць пачутыя эмоцыі на сябе, а адпаведна, пакідае спрэчныя ўражанні. І ўсё ж, калі не ўлічваць апошнюю інструментальную кампазіцыю, то ўсе 12 трэкаў альбома – выдатная бардаўская песня ў электрычным гучанні.
Нельга не адзначыць якасць запісу, прапрацаванасць аранжыровак. Хоць за ўнутранымі перажываннямі Андрэя часам на гэта не звяртаеш увагі. А фішачак хапае (у адрозненне ад "ТайLand") і гэта не дзіўна, бо ў гурце сабраліся выдатныя музыкі: гітарыст Павел Трацяк ("J:морс", "Крамбамбуля", "Мантана"), басіст Аляксандр Мышкевич (Chiefs Band, "J:морс", "Крамбамбуля") і бубнач Павел Мамонаў (Chiefs Band). Хацелася б паглядзець на "Майтай" жыўцом! Думаю, гэта будзе ў разы цікавей чым запіс.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София Республика Болгария, так случайно получилось!) С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)