Виктор Семашко о новом альбоме проекта "Мох": "Гульні са слыхавым успрыйманьнем – галоўная задача прапанаванага саўнддызайну. Важныя ня рытмы, словы, мэлёдыі, а агульны эфэкт, эмацыйны тэмбар. Тут нават пыльнае касэтнае шыпеньне важней за клявішны найгрыш пад ім".
Гэтым разам у вечна маладога ветэрана менскага андэрграўнду Антона Крывулі атрымалася цэльная й вытрыманая праца, быццам бы запісаная ў 1980-ых у выніку галюцынагеннага падарожжа на машыне часу. "5" у дадзеных каардынатах успрымаецца як адзнака ў дзёньніку савецкага шкаляра-небаракі, "белае вароны", якога не бяруць да сябе ні выдатнікі, ні хуліганы, а настаўнікі лічаць псыхам. "5" як недасягальны для яго сымбаль прызнаньня, прыняцьця ў соцыюм і ў чымсьці самакапітуляцыі. Мройная "5" за займальную аплікацыю для насьценгазэты – дробна парэзаныя карцінкі з часопісаў, шчодра палітыя густым ПВА. Слых патанае ў гэтай каляровай клейкай масе!
Лірычны герой сьпявае пра сябра Пашу, небясьпечную Соню ды іншых цікавых пэрсанажаў. Шукае ў дзіцячых успамінах суцяшэньне ад самоты. Настальгія для яго замяняе маці. Кожнае ягонае слова становіцца крокам лунаціка, сьлязой пакрыўджанага хлопчыка. У тэкстах, як і раней, шмат абсурду й дадаізму, але асобныя радкі моцна чапляюць: "уставший лес ушёл под воду", "ты слышишь журчание поезда", "полезные вещи пахнут отравой"… Да ўласнага вэрбальнага патоку Антона дадаюцца прамыя й вельмі дарэчныя цытаты, відаць, з архіўных тэлепраграмаў. Яны яшчэ больш парушаюць лінейнае ўспрыманьне альбома, бо ў яго па сутнасьці няма пачатку й канца, гэта рэч у сабе.
Мне асабіста больш спадабаліся ўмоўна няпесенныя трэкі (#4 і #6). Пачынаючы прыблізна з #8, адчуваецца пэўная зацягнутасьць. Зрэшты, яна можа быць канцэптуальна апраўданай: мэтамарфоза ўважлівага слуханьня ў індыфэрэнтнае назіраньне фону, павольнае тармажэньне старое касэты ў магнітафоне, затуханьне мазгавое актыўнасьці… Цягам усяго альбома прысутнічае й некаторая стомленасьць, характэрная, між іншым, для шэрагу сёлетніх беларускіх рэлізаў. Дарэчы, каб уключыцца ў мову Крывулі, знайсьці патрэбны ракурс, варта пачытаць камэнтары аўтара, у чымсьці нават больш зьмястоўныя за прапанаваны гукавы матэрыял.
Гульні са слыхавым успрыйманьнем – галоўная задача прапанаванага саўнддызайну. Важныя ня рытмы, словы, мэлёдыі, а агульны эфэкт, эмацыйны тэмбар. Тут нават пыльнае касэтнае шыпеньне важней за клявішны найгрыш пад ім. А яшчэ важней, як гэта ўсё разам люстрана зрэзануе ў сьвядомасьці кожнага асобнага слухача. Падаецца, што для Антона музыка перш-наперш – псыхафізычны фэномэн, а кожны чарговы альбом – яго дасьледаваньне. Напрыклад, ключавая фраза папярэдняга рэлізу ("Плашка") прамоўленая шэптам у самым фінале пад пераліў званоў: "Это записывается именно так, как мы это слышим?"
Узьнікае жаданьне пабачыць візуалізаваную вэрсію "5" – зь відэа-фрагмэнтамі тых самых савецкіх тэлеперадачаў, мульцікаў, аматарскімі здымкамі й г.д. Увогуле, чым больш хочаш разабрацца ў мэханіцы гэтага альбома, тым больш ён цябе паглынае. Таму варта ў час спыніцца!
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).