О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Варанок"

 

Виктор Семашко о новом альбоме Змитера Войтюшкевича: "Атрымалася сапраўды цёпла, задушэўна, годна й з густам… Пачутаму хочацца верыць. І сьляза, і ўсьмешка ў альбоме ўспрымаюцца як натуральныя".

Подзьвіг Вайцюшкевіча ў тым, што прайшоў паміж… У час шансоннае чумы можна сустрэць дзьве скрайнасьці: кіч і кэмп. Кіч-шансон – гэта, папросту кажучы, часам не зусім сьвядомы прымітыў, шчыры песенны сурагат з абавязкова падвышанай сэнтымэнтальнасьцю й мэлядраматызмам. А кэмп-шансонам можна лічыць гульню ў кіч, свайго кшталту творчае вычварэньне. Гэтым займаюцца інтэлігенты, якія наўмысна даводзяць дадзеную стылістыку да гратэску ці абсурду. Зьміцер жа вынайшаў нешта трэцяе.

Зрэшты, якасна спрацавала ўся аўтарская тройка: Вайцюшкевіч (аўтар музыкі й выканаўца) – Бураўкін (аўтар ідэі й вершаў) – Ямуцееў (аранжаваньне духавых). Без аднаго з гэтых трох элемэнтаў вынік быў бы не такім удалым. Атрымалася сапраўды цёпла, задушэўна, годна й з густам… Пачутаму хочацца верыць. І сьляза, і ўсьмешка ў альбоме ўспрымаюцца як натуральныя. Самыя кранальныя моманты – "Дачакайся, матуля" (увогуле, адна зь лепшых песень мінулага году) й саксафоннае сола ў "Мой Божа" (тут, між іншым, Зьміцер упершыню зьвяртаецца да Госпада).

У альбоме "Варанок" наш экстравагантны артыста, вобразна кажучы, апусьціўся на самае дно. А постсавецкі шансон у ягонай вэрсіі, нарэшце, узьняўся да ўзроўню chanson réaliste. Безумоўна, да такога выніку спрычынілася й сёньняшня палітычная сытуацыя ў Беларусі: амаль усе прыстойныя людзі адсядзелі, як мінімум, 5 сутак (многія адважныя й зараз адбываюць тэрмін), улада фармулюе свае думкі турэмным жаргонам, ды галоўны кіраўнік, як вядома, – былы турэмны наглядчык.

Дарэчы, для джазмэнаў з Apple Tea "Варанок" – ужо ня першы досьвед працы з калятурэмным шансонам. Прозьвішчы Гарачага й Лютага арганічна выглядаюць на вокладцы альбома Кешы Гомельскага "Косячок". Напрыканцы варта адзначыць і кінематаграфічнасьць прадстаўленага Зьмітром Вайцюшкевічам матэрыялу. Песьні файна падышлі б да палітычна-крымінальнага сэрыялу пра падзеі 1930-ых у БССР.

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net