О проекте

Выдадзены праект "Аnima" – прысвячэнне Агінскагу (+слухаць/+cпампаваць)

 

Да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага беларускія музыкі прадставілі супольны альбом-прысвячэнне "Anima" з удзелам Лявона Вольскага, Уладзіміра Пугача, Сяргея Пукста, ili-ili, Naka, Змітра Вайюшкевіча, Rockerjoker.

Тэма ўсіх песень з праекту "Anima" – Радзіма. Ініцыявалі яго прадусар Андрэй Ісачэнка і музыка ды рэжысэр Максім Сіры пры падтрымцы фонду "Вяртаньне". Усе песьні гучаць у мінімалістычных аранжыроўках – пад фартэпіяна. Гралі Міхаіл Ласкутоў і Максім Івашын. Аранжыроўкі рабіў Аляксандар Гэліх. Музычны альбом стаў часткаю маштабнага праекту-прысьвячэньня Агінскаму "250", у межах якога прадстаўленыя тры фотацыклі, дакумэнтальны фільм, сайт і скульптура.

Прадусар праекту Максім Сіры кажа, што кожнаму з музыкаў прапаноўвалася напісаць альбо наноў выканаць для праекту песьню, якая была б эмацыйна сугучная, на іх думку, слову "Радзіма". "Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, празь якія можна было б убачыць, якія эмоцыі, думкі, пачуцьці выклікае гэта паняцьце ў аўтараў песень. Па-другое, паказаць і распавесьці пра тое, што ў нас ёсьць выдатныя паэты і кампазытары, якія ўмеюць пісаць надзвычай прыгожыя творы, яшчэ раз зьвярнуць на іх увагу і прыцягнуць слухача да беларускай музыкі. Мы вельмі рады і ўдзячны ўсім музыкам, якія адгукнуліся", – кажа Максім. Ніякіх моўных абмежаваньняў не ставілася – па выніку ў праект трапілі шэсьць песень па-беларуску і тры па-расейску.

Адзін з удзельнікаў праекту Алег Хаменка называе яго "станоўчым, стваральным, годным і актуальным". "Даўней слова "радзіма" гучала і вызначала іншае. "Радзіна", ці "родына" – сям’я, род. Людзі карысталіся словам "айчына", або "ойчызна". Слова гэта тут забаранілі расейскія цары – загадалі выкрэсьліць паўсюдна і замяніць на "дзяржава". Таму для мяне цяпер слова "Радзіма" у вузкім сэнсе вызначае "месца народзінаў" (для мяне гэта Менск). А ў глыбінным сэнсе – тое, што і для продкаў: Айчына – зямля маіх дзядоў, бацькоў і Бога. Я выбраў песьню "Маці", таму што, на мой погляд, яна нагадвае пра наканаванасьць лёсу. І ў кантэксьце прысьвячэння Агінскаму вельмі хацелася прасьпяваць менавіта яе", – кажа лідэр "Палацу".

Спампаваць адным файлам на сайце Tuzin.fm.

Тэкст: паводле Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

или-или - очень понравилось.

+1
0
-1

или-или - очень понравилось. и в целом хорошо. приятно слушать.

 

Даўно ня чуў такога цёплага,

+1
0
-1

Даўно ня чуў такога цёплага, хатняга, шчырага альбому. Асабліва ўразіў Насарогаў такой пранізьлівай, мужчынскай песьняй. Ну аніяк не чакаў!

 

хороший сборник получился,

+1
0
-1

хороший сборник получился, что тут говорить. Не зря старались

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net