О проекте

Yellow Brick Road ананасуюць постапакаліптычны альбом

 

Перыяд пасля выхаду свайго апошняга альбома "Futuremental" музыкі называюць "перапрашыўкай". За гэты час гурт "разжыўся" двума новымі музыкамі і падрыхтаваў да выдання DVD прэзентацыі "Futuremental". Прамоўтар гурта Зміцер Хламаў ды бубнач Яўген Сухавей завіталі ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра новы альбом, які задумваецца "ў зусім іншым накірунку".

"Мы хочам прапрацаваць пласцінку ў сэнсавым плане, зрабіць больш асэнсаваны матэрыял, таму што ствараць музыку толькі дзеля таго, каб выпускаць альбом і не несці ніякай ідэі ці пасылу – бессэнсоўна, – дзеліцца планамі на новы альбом Зміцер Хламаў. – У нас ужо такіх альбомаў цэлых два! (смяюцца) Таму гэтым разам мы хочам пакласці на чашу шаляў мозг, і сапраўды нешта сказаць гэтай пласцінкай. Мы хочам яе зрабіць канцэптуальнай ад пачатку і да канца".

Плануецца, што ў альбоме ўсе песні будуць звязаныя паміж сабой, каб пласцінка не атрымалася "складанкай песень". Над тэкстамі будучага альбома працуе лірыцыст Зміцер М.Эпштэйн, які супрацоўнічаў з Yellow Brick Road і ў альбоме "Futuremental". Сваім вялікім бонусам гурт лічыць і наяўнасць уласнай студыі, дзе музыкі і працуюць над пласцінкай.

"Мы пачалі працаваць па-даросламу! Мы не робім трэкі падчас рэпетыцыі, як распаўсюджана ў Беларусі. Мы прыходзім у студыю, граем, запісваем і глядзім, што атрымалася і над чым працаваць. У нас ужо ёсць рэальна гатовыя трэкі! І нават песня-фаварыт", – распавядае Яўген Сухавей.

Да таго ж, музыкі абяцаюць, што новы альбом будзе новым і вакальна. Клавішнік каманды Ян Яраш выступіць яшчэ і ў якасці другога вакаліста. Канцэпцыя пласцінкі абяцае быць вытрыманай у тэматыцы post apocalyptic: антыўтапічныя настроі і татальны кантроль, распавядаюць музыкі. А музычны складальнік альбома Yellow Brick Road называюць сумессю з Depeche Mode, Muse і The Mars Volta.

У планах гурта прэзентаваць адну з новых песень сумесна з кліпам ужо на пачатку вясны. Рэліз альбома запланаваны на канец 2014 года.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Yellow Brick Road

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Сначала все играли Лед

+1
+2
-1

Сначала все играли Лед Зепелин, а сейчас все будут играть Депешей. Глобализация, однако.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net