О проекте

Yellow Brick Road прадставіць "Futuremental" за тыдзень да канца свету (+відэа)

 

Першапачаткова Yellow Brick Road заяўлялі пра выхад трэцяга альбома яшчэ напрыканцы жніўня. Але ім татальна не шанцавала з басістамі, што крыху змяніла планы. Гурту зноў давялося шукаць новага музыку, і калі працу над альбомам усё ж атрымалася скончыць з Уладзімірам Развадоўскім, то ў будучы тур гурт адправіцца ўжо з Іллём Давідовічам.

Новая "магічная" дата рэліза – 12.12.12. "Абкатаць" новы альбом хлопцы вырашылі канцэртам у Будапешце 20-га кастрычніка. Мінская ж прэзентацыя адбудзецца 28-га снежня ў мінскім Re:Public – за гэты час Yellow Brick Road збіраюцца адрэпетаваць сур’ёзную новую праграму з сапраўдным хорам, камандай "футбалістаў", духавымі і клавішнымі.

Альбом "у пер’і нябачаных птушак", як яго загадзя анансавалі Yellow Brick Road, атрымаў назву "Futuremental". Пласцінка складаецца з 11 кампазіцый. Па словах музыкаў, у іх гурт адыходзіць ад "гаражнага" рок-н-ролу і рухаецца да атмасфернай і асэнсаванай музыкі.

Але каб прыхільнікі творчасці ўжо цяпер змаглі зразумець, чаго чакаць у новым альбоме, музыкі падрыхтавалі адмысловы цізер: у 70-секундным відэа аўтарства Сяргея Пратасавіцкага тлумачыцца, што ж за змены адбыліся ў гурта за гэты час.

У містыцы, прыглушанасці і нейкай манатоннасці відэа нараджаецца тая самая імпульсіўнасць і незразумеласць на шляху стварэння новага альбома, інтрыгуе рэжысёр, а сфера на апошняй секундзе роліка стане будучай вокладкай "Futuremental":

"Хлопцы мэтанакіравана да чагосьці рухаюцца, але ўсё ж самі не ведаюць, да якога выніку яны прыйдуць. І вось я хацеў паказаць гэты іх шлях, гэтую кропку, калі яны прыйдуць да свайго дзецішча, якое іх чакае. І ні яны, не мы да самага апошняга кадра, які доўжыцца менш, за секунду, не ведаем, што ж гэта будзе".

Пакуль гурт абмяркоўвае, ці паддацца усеагульнай тэндэнцыі выкладання альбомаў у інтэрнэт. Але як мінімум сінгл у сеціве абавязкова з’явіцца, абяцаюць музыкі.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Yellow Brick Road

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net