Балгарскі лэйбл Mahorka выдаў новы альбом беларускай фры-джазавай фармацыі "Фантастычныя плыўцы". Трэкліст кружэлкі складаецца з трох маштабных кампазыцый, запісаных цягам мінулага году. У паўзах між трэкамі гучыць дзіцячы хор, узяты са старой нямецкай кружэлкі. Менавіта гэты спеў, пачуты Віктарам Сямашкам на пачатку 2000-х у горадзе Эмерых, натхніў яго на стварэнне ансамбля "Фантастычныя плыўцы".