Фры-джазавы ансамбаль зь Менску "Фантастычныя плыўцы" выдаў на нэт-лэйбле HAZE новы альбом, які атрымаў імя "Concerto Grosso #7". "Гэта напраўду быў наш сёмы па ліку працяглы выступ. Сваё памяшканьне для адкрытае гукасэіі з жывым фартэпіяна ласкава прадаставіў Беларускі саюз дызайнэраў", – распавядае клявішнік "плыўцоў" Віктар Сямашка.
Дыск адметны асаблівым складам "Фантастычных плыўцоў". Найперш тым, што замест Фрыда Самотнага на саксафоне саліруе брытанец Філіп Пальмэр, які ўлетку завітаў у Беларусь з Польшчы, дзе ўжо працяглы час жыве. Барабанную ўстаноўку замяняе адным кахонам Васіль Панкратаў, колішні лідэр фармацыі "Інфрачырвоны выдых". За гітарныя пасажы адказвае Алесь Сямашка, брат Віктара. Акром таго, у асобных момантах да квартэту далучаецца імправізаваны зьмешаны хор "Кум-Кума". Сярод вакалістаў апынуліся Сяргей Долгушаў (Vuraj) і Максім Іўкін ("Балцкі cубстрат") , а таксама супругі Сяргей і Кацярына Раюнцы, якія маюць практыку пяяньня ў каталіцкіх і ўніяцкіх хорах.
"Concerto Grosso #7" стаўся для нас этапным творам, пэўным пікам, але не апошнім", – зазначае Віктар Сямашка. – "З Філам мы правялі яшчэ адну гукасэсію, без фартэпіяна й без публікі, але зь некаторымі графічнымі партытурамі. Пакуль гэты матэрыял у стадыі зьвядзеньня". Запісы сваіх папярэдніх concerto grosso "Фантастычныя плыўцы" плянуюць разьмясьціць пазьней на адмысловай старонцы ў Сеціве.
Спампаваць альбом можна на сайце лэйбла HAZE.
Тэкст: прэс-рэліза
Комментарии
Что-то данным их творением не
Что-то данным их творением не проникся.