О проекте

"Віктар Сямашка ды Кумпанія" прадставілі фры-джазавую сюіту (+слухаць/+спампаваць)

 

На лэйбле h-a-z-e.org выйшаў новы канцэртовы альбом праекту "Віктар Сямашка ды Кумпанія". Гэтым разам імправізацыйная брыгада прадставіла маштабнае прысьвячэньне беларуска-украінскаму "Робін Гуду" XIX ст. Ўсьціму Кармелюку.

Кожны трэк адпавядае пэўнаму эпізоду з жыцьця героя: нараджэньне, каханьне, змаганьне й г.д. У запісы прынялі ўдзел 14 музыкаў. У тым ліку ўдзельнікі гуртоў "Кудмень", TonqiXod, Morph, Vuraj і Masque Noir. Сярод незвычайных інструмэнтаў задзейнічаны антыкварная ГДРаўская труба, двухгрыфавая бас-гітара ды два хэпі-драмы.

"Гэта мой першы досьвед у яднаньні такой колькасьці інструмэнталістаў і вакалістаў у межах дастаткова спантаннае структуры. Некаторыя музыкі папросту выклікаліся на сцэну ўжо падчас канцэрту. Можа, ня ўсё атрымалася так, як я задумваў. Аднак атрыманы запіс для мяне вельмі каштоўны, ён выдатна перадае тую хвалюючую й небясьпечную атмасфэру", – прызнаецца Віктар Сямашка.

Асноўны матэрыял для "Karmeluk Suite" для быў запісаны ў вялікай залі Палаца Мастацтваў у Менску падчас фэстывалю sтARTup. Асобныя кампазыцыі былі зафіксаваныя ў двух менскіх барах, якія ўжо не існуюць. Вокладкай для альбома паслужыла дыплёмная праца Віктара Сямашкі-старэйшага – графічны ліст "Саджанец", напісаны ў 1974 г.

Спампаваць (і пры жаданні заплаціць) на Bandcamp.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net