О проекте

Tonqixod "Колер, якога няма" (+аўдыё)

 
9,00
июнь, 2017
Пяршак

Другі альбом пераможцаў ўзнагарод Experty.by 2015 (лепшы дэбютны, рок і беларускамоўны альбом), Rock Profi 2015 ("Дэбют года") і конкурса "Басовішча 2015".

Максім Субач – клавішныя, галасы, бас, мандаліна
Андрэй Аляксеенка – барабаны
Уладзімір Лянкевіч – галасы, гітары, бас (7)

У запісе таксама ўдзельнічалі:

Віталь Эпаў – фагот (1,2,8)
Вольга Бяляева – вакал (4)
Настасся Папова – скрыпка (6)
Фрыд Самотны – саксафон (8)
Віктар Сямашка – флейта (4,5)

Музыка – TonqiXod
Тэксты – Уладзімір Лянкевіч

Звядзенне – Канстанцін Пыжоў (1–3,7,8) і Павел Сініла (4–6)
Майстарынг – Павел Сініла

дзе ўзяць

Спампаваць бясплатна на сайце інтэрнэт-лэйбла "Пяршак".

Набыць digital-версію на афіцыйным Bandcamp, а таксама на iTunes і іншых пляцоўках.

Замовіць CD у гурта праз tonqixod@gmail.com.

Cацсеткі: Facebook, VK.



меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 10,00

Завышаныя спадзяванні, неспраўджаныя надзеі, расчараванне – усё гэта спадарожнікі другога альбома для гурта, стрэліўшага дюбютнікам у яблычак. І, пэўна, "Колер якога няма" таксама расчаруе кагосьці, але галоўнае, што Tonqixod засталіся вернымі сабе, а іхняя музыка – свабоднай ад шаблонаў. Гульня працягвае весціся на полі арт-рока, але гурту ўдалося стварыць настолькі ўласнае прачытанне гэтага жанру, што параўноўваць з нечым іншым не выпадае. Праз усе творы праходзіць вобраз чалавека-пясчынкі, што трапляе ў вір стыхіі. Безумоўны пік альбома – "Песня пра балота", што сама, бы багна, зацягвае слухача ў сваю пастку. І адчуваеш сябе казюлькай, што сустракаецца з нечым грандыёзным. Альбом-шэдэўр, не пабаюся гэтага слова.

Experty.by


Мікалай Янкойць

адзнака: 10,00

Новы дыск Tonqixod пачынаецца акурат у тым пункце, дзе скончыўся мінулы: песня "Прадмова" – стрыечны брат "Галасоў", страчаны загалоўны трэк дэбютнага альбома. І чакаеш ужо, што зараз зноўку пачнем сыпаць горы – але не, цяпер усё не так, горы разбураюцца і сыплюць камянямі, а дрэвы ядуць плады суседніх дрэў. Змяніўся настрой: калі першы дыск гурта выглядаў своеасаблівым падарожжам у часе, то "Колер" хутчэй вывучае ландшафты свядомасці. Змяніўся і гук: асобныя партыі атрымалі больш выразнасці, гітара перацягнула ў клавіш значную частку коўдры, сам дыяпазон гукаў стаў шырэйшым, нават больш агрэсіўным. І нічога лішняга: да месца і лагодны акустычны "Звер", і вялікі нябёсны рэверанс Pink Floyd, і трансавы інструментал, і магутны "Заратуштра" з прывітаннямі King Crimson. Амаль дасканалы дыск. Можна паўшчуваць гурт: маўляў, такое запісвалі 40 год таму; але гэты альбом будзе гучаць добра і яшчэ праз 40.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 8,00

Второй альбом Tonqixod – штука странная. С одной стороны, можно сказать, что здесь все то же самое: арт-роковая музыкальная основа и точность аранжировок, заковыристые тексты Ленкевича и его органичное "двухголосье" с Субочем. Диск даже начинается с песни "Прадмова", которая дала название дебютному альбому и исполнялась тогда на концертах, но в записи не издавалась. С другой стороны работа ощутимо другая. Прежде всего, вместо ярких боевиков сделана ставка на цельность повествования. Сознательность подобного выбора подтверждает отсутствие песни "Марозная" – ключевой композиции из межальбомного ЕР "Лямант, хаос і вэрхал" (2016). Также можно отметить гораздо более уверенное и качественное звучание. Но по сумме плюсов и минусов альбом все же несколько уступает предыдущему: не хватает то ли прорывности, то ли безбашенности. Впрочем, "Колер, якога няма" хочется слушать и переслушивать, а значит, все получилось. Тем более что это первый подобный диск в этом полугодии и первый явный претендент на "Альбом года".

Experty.by


Конрад Ярафееў

адзнака: 8,00

В музыкальном плане это – очень профессиональная, качественная и душевная запись, пришедшая к нам из эпохи расцвета прог-/арт-рока. Она настолько хороша и добротна в этом профессионализме, что даже было бы смешно от такого ретроградства, если бы не текстовая и смысловая сторона работы. Владимир Ленкевич продолжает оставаться мощным и самобытным песенником, и то, что он для своих текстов предпочитает несколько архаичное оформление, в общем-то как бы даже и не проблема. Тем более что такого рода архаику в пост-СССР очень любят. Безусловно, сильная работа, и учитывая, что это второй альбом коллектива, доказывающая, что группа, к счастью, способна более чем на один классный диск.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку найлепш зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на VK. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

арт-рок, рок
8.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.5 (10 votes)
список проголосовавших по оценкам: 


Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Беларусь, твой народ дачакаўся.

+1
+2
-1

У звычайным адэкватным стане альбом слухаць даволі цяжка, заходзіць ён няпроста. Прынамсі, псыхіка яго патэнцыйнага слухача мусіць быць як мага больш устойлівай.
Як па мне, дык першая прыемнейшая неспадзяванка новага сэзону! Хоць, шчыра кажучы, яшчэ толькі пачуўшы пра гэты запіс, я ўжо падазраваў, што будзе нештачкі такое. Нюх ня схібіў..
Музыка зрабілася больш лагодная і разнастайная, нават у нечым тэатральная, у якой ролі размеркаваныя дакладна і асэнсавана. Патэтыка, калі і прысутнічае, не выпірае, а вырашаецца зноў-такі лёгка, неназойліва.
Ня думаю, што выдадзенае знаходзіцца надта ўжо блізка да рэчышча поп-музыкі, ня думаю, што альбом перавярне музычны рынак Беларусі гэтага году, аднак тое, што ён зробіцца заўважным на агульным фоне, – бясспрэчна.

Магчыма, з-за таго, што я проста люблю такую музычную стылістыку...

 

-

+1
0
-1

9 баллов заслуженно! парни жду концерта!

 

Альбом далёка не для ўсіх.)

+1
0
-1

Альбом далёка не для ўсіх.) Для розуму, як кажуць, вышэй за сярэдні. Больш нагадвае саундтрэк да нейкага артхауснага кіно.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net