О проекте

"Сямашка ды Кумпанія" прысвяцілі праграму Велазаводскаму мікрараёну (+слухаць/+спампаваць)

 

Віктар Сямашка з калегамі выдаў падвоены альбом "Матавіла". "Афіцыйна такога мікрараёну няма. Часцей яго называюць Велазаводскім пасёлкам альбо з нядаўняга часу Пралетаркай. Але я жыву тут ад нараджэння. Мая Радзіма пачынаецца адсюль, – кажа Віктар Сямашка.

– Цяпер тут задумалі знесці паўсотню дамоў, у тым ліку тыя, што будавалі палонныя немцы ды легендарную лазню на Фабрычнай, – працягвае ён. – Баюся, што нашая даволі замкнёная ды эклектычная тэрыторыя непадалёк ад цэнтру гораду зменіцца ня ў лепшы бок, а магла б стаць у перспэктыве мінскім Ужупісам".

Вершы для праграмы Віктар Сямашка пісаў цягам 8 гадоў. Музычнае вырашэнне паўстала перадусім дзякуючы кампазітару і хармейсцеру Максіму Іўкіну (гурт "Балцкі Субстрат"). Першая дэманстрацыя "Матавілы" адбылася ў Лідзе ў Ga11ery ў акустычным фармаце. Акром імправізацыяў і загатовак, частка вершаў тады прагучала пад музыку Орды й Шапэна з дадаткам даксафона – інструмента, якія вынайшаў мясцовы музыка Аляксандар Блахін (гурт "Немо"). Другі паказ прайшоў у Магілеве ў "Цэнтры Кола" ў электрычным гучанні. Прычым, трэкліст перасякаўся з лідскім выступам толькі часткова.

Абедзве часткі альбома можна спампаваць на Bandcamp.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net