О проекте

Фры-джаз па-беларуску: "Фантастычныя плыўцы" селі на "Шпагат" (+слухаць/+спампаваць)

 

Авангардны лэйбл h-a-z-e.org прадставіў новы рэліз – гэта лонгплэй мінскага ансамбля "Фантастычныя плыўцы" пад назвай "Шпагат". Альбом выкананы ў духу амерыканскага фры-джазу ўзору 1950-60-х гадоў.

Склад музыкаў даволі традыцыйны для джаз-бэндаў: сакс – фартэпіяна – кантрабас – бубны. Увесь гукавы матэрыял быў запісаны падчас сэсіі ў Black Jan Studio ў Менску. Кампазыцыі ствараліся спантанна і калектыўна, амаль без папярэдніх абмеркаванняў.

У альбом "Шпагат" трапілі 6 з 8 запісаных падчас гукасэсіі твораў. Сярод іх ёсць прысвячэнні падзеям вядомым ("Майдан", "Шайбу") і не вельмі. Напрыклад, кампазіцыя "Элеанора" была інспіравана гіторыяй таямнічай спявачкі Элеаноры Зігер, якая падчас рэпатрыацыі перабралася з сям’ёй з Аргентыны ў Беларусь, цягам 1960-х гадоў жыла ў Мінску, сябравала тут з Лі Харві Освальдам і выступала з джаз-аркестрам Райскага.

Аглядальнік часопісу "Jazz-квадрат" Леанід Аўскерн праслухаў альбом адным з першых. Эксперт мяркуе: "У маім разуменні болей фры-джазавай, і структурна, і інтанацыйна, выглядала другая частка праграмы. Першыя ж тры пьесы падаліся больш традыцыйнымі па форме… 18-хвілінны "Майдан" зрабіў моцнае ўражанне. Альбом я слухаў як раз у гадавіну пачатку другога Майдану. У фінале фартэпіяна і кантрабас стварылі сумны бэкграўнд для элегічнага гучаньня тэнар-саксафона, які быццам выказвае смутак па людзях, аддаўшых жыцьцё ў тых падзеях".

Ансамбль "Фантастычныя плыўцы" існуе прыкладна зь сярэдзіны "нулявых" гадоў. Аўтар праекту – Віктар Сямашка, які супрацоўнічае з рознымі музыкамі. У запісе "Шпагата" бралі ўдзел: Фрыд Самотны (Kusudama), Эрык Арлоў-Шымкус (Vuraj) і Алесь Сямашка, брат Віктара. За час існаваньня "плыўцы" паўдзельнічалі ў фэстывалях "Паходны шаўкапрад" (2005 г.) і "ДАХ" (2014 г.). Сёлета ў мэжах фэсту "Кінемо" ў музэі Азгура чальцы ансамблю жыўцом агучылі нямое кіно "Sur un air de Charleston" (1927).

Агулам жа "Фантастычныя плыўцы" выступаюць вельмі рэдка. Бо асноўная ўмова для патэнцыйнае пляцоўкі – наяўнасьць жывога фартэпіяна. Яшчэ адна прычына нячастых выступаў – дастаткова радыкальны музычны кірунак. Гэта пацвердзіў нядаўні канцэрт у Доме-музеі Ваньковічаў у Мінску: вынікам імпрэзы стала строгая вымова і хуткае звальненне маладой супрацоўніцы, што арганізавала канцэрт.

Спампаваць альбом на сайце лэйбла h-a-z-e.org.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэлізу


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

радикальная музыка??????

+1
0
-1

ой, ну не думаю, что причиной увольнения сотрудницы дома-музея Ваньковичей после концерта была именно музыка... поскольку ничего такого "радикального" и тем более неблагозвучного в ней нет. даже в советское время на разных сценах Минска звучала куда более суровая музыка - и ничего страшного не происходило.

а вот названия типа "Майдан", озвученные на концерте - вполне могли и спровоцировать неадекватную реакцию начальства...

 

"Кусудама" чувствуется с

+1
0
-1

"Кусудама" чувствуется с первых нот, особенно в саксофоне. Хороший джаз

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net