О проекте

"Фантастычныя плыўцы" запісалі трыб’ют Pink Floyd (+слухаць/+спампаваць)

 

На сайце "Еўрарадыё" адбылася прэзентацыя новага альбома менскай авант-джазавай брыгады "Фантастычныя плыўцы" пад назвай "Interstellar Overdrive", які змяшчае 5 версій знакамітай кампазіцыі Pink Floyd і два дадатковыя трэкі. Рэліз быў інсьпіраваны баўгарскім лэйблам Mahorka.

Адміністратар лэйблу Іва Пятроў прапанаваў "плыўцам" паўдзельнічаць у другой частцы калектыўнага прысьвячэньня групе Pink Floyd "One Of These Tributes". Тыя, хоць ніколі раней не займаліся кавэр-вэрсіямі, абралі для апрацоўкі інструмэнтальную рэч з дэбютнага лёнгплэя PF "Interstellar Overdrive" (1967). Падчас студыйнае гукасэсіі "плыўцы" запісалі некалькі вэрсіяў кампазыцыі, якія атрымаліся настолькі адрознымі, што было вырашана аб’яднаць іх у адзін рэліз і апублікаваць асобна.

– Першая вэрсія атрымалася яшчэ больш-менш блізкай да арыгіналу. А вось з кожнай наступнай спробай "Interstellar Overdrive" станавіўся ўсё больш супрэматычным, распадаўся на асобныя элемэнты, якія паасобку таксама ўсяляк трансфармаваліся. Таму ў пятай вэрсіі пінк-флёйдаўскі матыў ужо ледзь заўважны на першы погляд, але ён усё роўна меўся на ўвазе", – распавядае клявішнік ансамблю "Фантастычныя плыўцы" Віктар Сямашка.

У запісы паўдзельнічалі музыкі, вядомыя па розных праектах, у тым ліку Фрыдрых Самотны (сакс) і Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас). Дадаткам да альбома паслужыў кавэр на яшчэ адну кампазыцыю Pink Floyd з альбома "Ummagumma" (1969). А вокладкай для гэтага рэлізу стаў малюнак ураджэнкі Беластоку Аляксандры Грыгаровіч-Экстэр – эксіз строя для першага савецкага фантастычнага фільму "Аэліта" (1924).

Спампаваць альбом можна на Soundcloud

Тэкст: паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net