О проекте

Новы альбом "Фантастычных плыўцоў" выдадзены ў Балгарыі (+слухаць/+спампаваць)

 

Балгарскі лэйбл Mahorka выдаў новы альбом беларускай фры-джазавай фармацыі "Фантастычныя плыўцы". Трэкліст кружэлкі складаецца з трох маштабных кампазыцый, запісаных цягам мінулага году. У паўзах між трэкамі гучыць дзіцячы хор, узяты са старой нямецкай кружэлкі. Менавіта гэты спеў, пачуты Віктарам Сямашкам на пачатку 2000-х у горадзе Эмерых, натхніў яго на стварэнне ансамбля "Фантастычныя плыўцы".

В. Сямашка кажа: "Па сутнасці, гэты альбом "Плыўцоў" і ёсць першы, дэбютны, поўнавартасны, канцэптуальны і па-свойму манумэнтальны. На ягоным фоне ранейшыя запісы "нулявых" гадоў – гэта толькі накіды й спробы. Тут жа сабраўся той склад, пра які я марыў: музыкі з патрэбнымі інструмэнтамі й мысленнем. Акром таго, што таксама важна, між сабой мы выдатна камунікуем па-беларуску".

У стварэнні альбома "Дзень Рэспублікі", акром Віктара Сямашкі (фартэпіяна), прынялі ўдзел Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Фрыд Самотны (сакс), Алесь Сямашка (бубны) + гарадзенскі пэркусіяніста Ігар Адасік і адказны за шумавыя эфэкты Васіль Панкратаў. Назва альбома тлумачыцца тым, што дзве першыя кампазіцыі былі запісаныя ў дзень дзяржаўнага свята – 4 ліпеня 2014 г. А апошні трэк "Чарльстон" з'яўляецца жывым саўдтрэкам да нямога кіно Жана Рэно 1927 г. Дэманстрацыя фільма з музыкай "Фантастычных плыўцоў" адбылася падчас фэстывалю "Кінемо" ў музэі Азгура ў Менску.

Стваральнік лэйбла Mahorka Іва Пятроў заяўляе: "Наш лэйбл існуе 15 гадоў. З сучасных беларускіх музыкаў мы ведаем Ўлада Бубна, гурт Blackpaperplanes, цікавыя праекты на Foundamental Network і ўразлівую калекцыю на H-A-Z-E. Альбом "Фантастычных плыўцоў" стаўся нашым першым беларускім рэлізам. Мы былі абсалютна ўпэўненыя, што гэта варта выдаваць, ужо пасля праслухоўвання загалоўнага трэку. Тым больш, мы былі знаёмыя з ранейшымі рэлізамі Віктара Сямашкі, даступнымі ў Сеціве. Мы радыя, што Беларусь нарэшце рэпрэзэнтаваная ў нашым каталёгу!"

Афіцыйная старонка рэлізу.

Тэкст: паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net