Тэлеканал "Белсат" у супрацы з Tuzin.fm 31 сьнежня прадставіў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год", у межах якога сучасныя беларускія музыкі запісалі 10 нечаканых дуэтаў. Напрыклад, упершыню разам заспявалі фолк-гурт Vuraj і электроншчыкі Cherryvata, лідэр панк-гурта Dzieciuki і генералы айчыннага фолку "Палац".
12 сьнежня на 12-годзьдзе парталу Tuzin.fm адбылася цырымонія ўручэньня штогадовай музычнай прэміі "Героі году". Акрамя дзьвюх галоўных намінацыяў, лёс якіх вызначае рэдакцыя парталу, былі абвешчаныя пераможцы ў намінацыях "Кліп году", "Песьня году" ды "Альбом году", якіх абіраюць наведнікі сайту.
Па сем прэтэндэнтаў увайшлі ў намінацыі "Адкрыццё году" і "Героі году" музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце 12 снежня ў клубе "Пляцоўка Хол".
Беларускі фолк-рок-гурт Re1ikt выдаў новы альбом "Лекавыя травы". Гэта першая праца гурта з часоў "Рэкі прабілі лёд" (2011), які быў вельмі добра прыняты крытыкамі і публікай. Канцэртная прэзентацыя новага дыска адбудзецца 7 снежня ў клубе Re:Public.
Мінскі фолк-рок-гурт Re1ikt выклаў у сеціва дзве песні з новага альбому, рэліз якога адбудзецца ў кастрычніку. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 7 снежня ў клубе Re:Public. Гэта першы паўнафарматнік калектыва з часоў "Рэкі прабілі лёд" (2011).
Гурт Avias выдаў міні-альбом "Акустыка" з 6 кампазіцый, у запісе якіх узялі ўдзел Лявон Вольскі, Стас Мытнік (Akute), Валерыя Валадзько (Harotnica), Косця Чалых (Мои Ракеты Вверх, LeftRight, 7раса, Sunsay), Вова Казлоў (Re1ikt), Стас Ламакін (The Toobes).
Мінскі рок-гурт Re1ikt вярнуўся Польшчы, дзе ў Studio-X у Ольштыне працаваў над новым альбомам. Цягам тыдня музыкі запісалі 14 новых песень для наступнага дыска, сярод якіх будзе некалькі апрацовак беларускіх народных спеваў. У працы над некаторымі творамі паўдзельнічаў і ўладальнік студыі вядомы польскі прадзюсар Марцін Кілбашэўскі.
Пазаштатны эксперт Надзея Кудрэйка пра праект "Re:Песняры": "Мяне ўвогуле зачапіла гэтая вакальная праблема. Па-мойму, многія проста не ведалі, якім голасам спяваць, якім тэмбрам, у якой танальнасці ды ў якім вобразе".