Гурт Avias выдаў міні-альбом "Акустыка" з 6 кампазіцый, у запісе якіх узялі ўдзел Лявон Вольскі, Стас Мытнік (Akute), Валерыя Валадзько (Harotnica), Косця Чалых (Мои Ракеты Вверх, LeftRight, 7раса, Sunsay), Вова Казлоў (Re1ikt), Стас Ламакін (The Toobes).
Большасць песень з’яўляецца дуэтным пераасэнсаваннем матэрыялу, які выходзіў раней на рэлізах Avias. Сінгл "Лепш за цябе" (2011), песня "Н" з EP "Смецце" (2012), "Межы" і "Хворыя марамі" з альбома "Колеры" (2014). Да іх дадалася цалкам новая песня "Так или иначе", а таксама "Рай" з рэпертуара гурта Krok, былога праекта лідэра Avias Рамана Сухоцкага.
"Нам стала цікава пайграць больш лёгкую музыку, – распавядае пра ідэю альбома Раман Сухоцкі. – І паколькі новы матэрыял яшчэ распрацоўваецца, мы вырашылі паспрабаваць сябе ў акустыцы. І паступова развіваючы гэтую ідэю, мы падумалі, што чаму б не зрабіць яшчэ "праект садружнасці".
Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 14 мая ў клубе TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак у 20.00. Адмысловыя госці: Стас Ламакін (The Toobes), Стас Мытнік (Akute), Валерыя Валадзько (Harotnica), Уладзімір Казлоў (Re1ikt). Кошт увахода: 50 000. Рэалізацыя квіткоў: каса клуба TNT. Даведка:: +375 29 6555555.
Спампаваць міні-альбом на сайце мультылэйбла "Пяршак"
Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза
Комментарии
Ещё одна посредственная
Ещё одна посредственная группа Беларуси.