Пазаштатны экспэрт Віктар Сямашка прапануе дадатковую дзесятку беларускіх альбомаў 2013, з ліку тых, якія не разглядаліся на Experty.by.: "Сыходзячы з прыведзенае альтэрнатыўнае "дзесяткі", можна адчуць набліжэньне 4-е авангардовае (культурніцкае, творчае) рэвалюцыі".
Пабачыў сьвет рэліз "Тузін.Немаўля", які рыхтаваўся два гады. У трайны DVD увайшлі тры беларускія нямыя фільмы з музыкай, якую адмыслова для праекту стварылі Сяргей Пукст, Ilo & Friends і Re1ikt.
Чарговы раз слушны музычны партал "Тузін Гітоў" ладзіў уласную прэмію, падчас якой былі вызначаныя пераможцы ў дзвюх намінацыях – "Дэбют году" і "Героі году". Лепшымі дэбютантамі нечакана стаў гурт Hurma, а яшчэ большая нечаканасць адбылася ў намінацыі "Героі году", у якой Re1ikt абышоў "Ляпісаў" і N.R.M.
Пасьля доўгіх і працяглых спрэчак у рэдакцыі Tuzin.fm нарадзіўся сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію "Героі году", якая будзе ўручацца ў дзьвюх намінацыях – "Дэбют году" і ўласна "Героі году".
DIY-лейбл Rubber Johnny Records выпустил первый в музыкальной истории страны сборник белорусского нойза, в котором приняли участие 10 проектов из разных городов республики.
Першая музычная прэмія "Даём рады", заснаваная "Еўрарадыё", прайшла ў нефармальнай абстаноўцы, ненапружна і без пафасу. У канцы ўручэння падумалася – а як мы жылі дагэтуль без такіх узнагарод?
У гурта Re1ikt з’явіўся афіцыйна выдадзены канцэртны DVD з прэзентацыі альбома "Рэкі прабілі лёд", якая праходзіла ў мінулым годзе ў сталічным Re:Public. 15 лістапада музыкі адзначаць гэта вялікім сольным канцэртам у тым жа клубе – ён стане своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гадавой працы гурта.
21 жніўня Re1ikt вярнуўся на мінскую сцэну з новым-старым вакалістам. Уладзімір Казлоў уліўся ў склад гурта пасля 8 месяцаў, так бы мовіць, самастойнасці. "Еўрарадыё" запрасіла "рэліктаў" Вову Казлова і Сашу Дземідзенка да сябе ў госці, каб даведацца, як музыкам жылося "ў разводзе", і што цяпер зменіцца ў музыцы гурта.
Беларускі гурт Re1ikt папоўніў сваю дыскаграфію новым рэлізам – live-DVD пад назвай "Kryhachod". Асновай для відэа стаў канцэрт-презентацыя альбома Re1ikt "Рэкі прабілі лёд", які прайшоў у мінскім клубе Re:Public 30 кастрычніка 2011 года.