Гурт Belaroots прэзентаваў альбом "Аднакарэнныя". Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта – Земана, Ангста і Контры – у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і Зміцер Вайцюшкевіч.
Беларускі рэпэр SP Kava (экс-Pananieba) запісаў міні-альбом "яМы". У рэліз увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку трэкі "Эндшпіль" зь якім выканаўца стаў ляўрэатам конкурсу "Засьпявай BY" ды "Думалі", запісаны для праекту "Re:Песьняры".
Пазаштатны эксперт Надзея Кудрэйка пра праект "Re:Песняры": "Мяне ўвогуле зачапіла гэтая вакальная праблема. Па-мойму, многія проста не ведалі, якім голасам спяваць, якім тэмбрам, у якой танальнасці ды ў якім вобразе".
Пасьля доўгіх і працяглых спрэчак у рэдакцыі Tuzin.fm нарадзіўся сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію "Героі году", якая будзе ўручацца ў дзьвюх намінацыях – "Дэбют году" і ўласна "Героі году".
Гурт Pananieba бярэ паўзу. Як распавёў "Еўрарадыё" ўдзельнік гурта SP Kava, нагоды для прыпынення дзейнасці каманды не было, але музыкі вырашылі зрабіць адпачынак і паглядзець, ці атрымаецца ў іх развівацца асобна. Ці будзе гурт зноў працаваць разам, пакуль не вядома.