О проекте

SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (+аўдыё/+спампаваць)

 

Беларускі рэпэр SP Kava (экс-Pananieba) запісаў міні-альбом "яМы". У рэліз увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку трэкі "Эндшпіль" зь якім выканаўца стаў ляўрэатам конкурсу "Засьпявай BY" ды "Думалі", запісаны для праекту "Re:Песьняры".

Гэтую працу для сябе рэпэр вызначае як экспэрымэнтальную – ён шукае ня толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцьці. "Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаваньне плюс самакапаньне, а можа нават самазакопваньне. У такім разе і атрымліваюцца "яМы"", – кажа выканаўца.

SP Kava вылучаецца на беларускай рэп-сцэне тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё гучаньне, адрознае ад тутэйшага, суседзкага ці заакіянскага. Адметнасьць яго стылю – актыўнае выкарыстаньне дуды, надта рэдкага госьця ў рэп-музыцы. Фактычна SP Kava стаў, хто канцэптуальна ўжыў гэты інструмэнт у сваім стылі.

У запісе міні-альбому ўзялі ўдзел рэпэр Angst, Надзея Процька (Pawa, "Нельга забыць"), Вячка Красулін з флейтаю і дудою ("Кашлаты вох") ды гітарыст Андрэй Каўзановіч a.k.a Dzed. Зводзіў і майстраваў усе песьні KamaZ на менскай студыі "Супэр 8".

Спампаваць міні-альбом "яМы" адным файлам можна праз сайт выканаўцы.

Тэкст: Tuzin.fm

Pananieba, SP Kava

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

скучный рэп

+1
0
-1

скучный рэп

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net