О проекте

SP Kava выдаў дэбютны міні-альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Pananieba бярэ паўзу. Як распавёў "Еўрарадыё" ўдзельнік гурта SP Kava, нагоды для прыпынення дзейнасці каманды не было, але музыкі вырашылі зрабіць адпачынак і паглядзець, ці атрымаецца ў іх развівацца асобна. Ці будзе гурт зноў працаваць разам, пакуль не вядома.

Галоўным адрозненнем свайго сольнага праекта SP Kava лічыць эксперымент ды адыход ад класічнага рэпа. У міні-альбом пад назвай "Што табе сніцца" увайшлі 4 кампазіцыі. Па задуме SP Kava, праз усе песні EP прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці ў свет падсвядомасці.

"Для ЕР мы адмыслова запісалі жывую дуду, флейту і гітары. Я спрабаваў спалучыць усё гэта з электронікай, у адной песні нават ёсць элементы дабстэпу. У адной з кампазіцый мы эксперыментуем з модным "паўднёвым" гучаннем і трэп-музыкай. Да таго ж, для ЕР я не імкнуўся пісаць "рэперскія" тэксты – месцамі нават рыфмы пачалі адсутнічаць!"

Падтрымаць ЕР музыка плануе выхадам live-відэа ды невялічкай канцэртнай прэзентацыяй.

Спампаваць міні-альбом можна на сайце "Еўрарадыё".

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Pananieba, SP Kava

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ничего сверхнового не увидел

+1
0
-1

Ничего сверхнового не увидел

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net