О проекте

Абліччы Смерці ад Litvintroll (+трэйлер альбома)

 

Мінскі фолк-метал гурт Litvintroll запісаў свой другі альбом пад назвай "Czornaja Panna", які выходзіць праз тры гады пасля дэбютнага дыска. За гэты час змяніўся не толькі склад гурта, але і гучанне – яно стала больш насычаным, зрабіўся больш відавочным уплыў doom metal.

Альбом "Czornaja Panna" складаецца з 8 трэкаў, якія не падобныя адзін да другога. Але пры гэтым дыск гучыць маналітна, за што вялікі дзякуй не толькі самім музыкам, алі і гукарэжысёру Алексею Болатаву, які працаваў над саўндам.

Кожная з песен мае сваю гісторыю. Так, "Da Siabra" была напісана як песня-віншаванне для вядучага праграмы HelloFolks на Люблінскім радыё Centrum. Незвычайнае віншаванне перарасло ў паўнавартасны трэк. Альбо песня "Lipka". Litvintroll – часты госць у Польшы, і яны не маглі не перапець народную польскую песню пра дзяўчыну, што выдаюць замуж супраць яе волі.

"Kamarova Smierc" – яшчэ адна народная песенька, але ўжо беларуская, з бадзёрым дыскатэчным рытмам і змрочным фіналам ў стылі Type O Negative.

"Kryzak (Piesnia Pra Troliau II)" – працяг п’есы з падобнай назвай з папярэдняга альбома. Напісаная ў гадавіну Грунвальдскай бітвы, песня, аднак, апісвае гісторыю вялікай бітвы з некалькі іншага боку, чым прынята.

"Karaleuskaja" – страшная казка пра злодзея, што, магчыма, прама зараз стаіць за вашай спіной. Прыслухайцеся…

"Czornaja Panna" – песня, што падарыла імя і задала тон усяму альбому. Распавядае гісторыю Барбары Радзівіл, што вярнулася з магілы і звяла з розуму свайго каханага. Смерць, якая хаваецца за цудоўным абліччам Чорнай Панны, наганяе ўсіх.

"Ad Astra" – кампазіцыя пра тых, кто бяжыць да зорак, хаваючыся ад палаючага света за сваёй спіной.

Апошні ж трэк носіць назву "Lasun". Ён распавядае пра ненажэрнасць чалавецтва, якое напрыканцы ўсё ж дагоніць Мара – яшчэ адно аблічча Смерці…

Такім чынам, галоўнай тэмай альбому выступае Смерць, што недзіўна: літаральна за пару дзён да сканчэння працы над "Czornaja Panna" у Гомелі на канцэрте загінуў басіст групы – Алег Клімчанка. Гэты альбом прысвечаны яго памяці.

– У кожнай песні альбома ёсць частка Алега. Альбом – гэта яго помнік, манумент. Наша даніна яго памяці, – кажа адзін з удзельнікаў гурта, дудар Васіль Варабейчыкаў.

– Што паўплывала на гук, які стаў заметна больш думавым?

– Мы не імкнуліся адмыслова дасягнуць такога гучання. Проста так адбіліся нашы музычныя перавагі. Калі былі напісаныя першыя песні і стала зразумела, у які бок нас нясе, мы вырашылі не пярэчыць, а працягнулі эксперыментаваць з гучаннем і дадалі ў нашу сумесь фольку і металу дробку маланхоліі.

– Чаму змянілі лагатып групы?

– Таму што трэба думаць шырэй і адыходзіць ад шаблонаў. Склаўся пэўны стэрэатып – якім павінен быць лагатып гурта, якая гуляе ў тым ці іншым стылі. Фольк-метал ў гэтым не выключэнне. Стары лагатып не быў дрэнны, але мы вырашылі зрабіць крок наперад. Мне здаецца, новае лога больш адпавядае музыцы, якую мы зараз граем.

– Ці не нагадвае вокладка новага альбому вокладку апошняга рэлізу Paradise Lost, як лічаць некаторыя слухачы?

– Не. Але цалкам відавочна крыніца натхнення абодвух афарміцеляў. Дапытлівым варта пагугліць мастака Альфонса Муху і пачытаць пра такі напрамак у мастацтве, як мадэрн або арт-нуво. Гэта цяпер модны трэнд, што зрабіць. Калі абстрагавацца ад формы, то па змесце наша вокладка цалкам перадае дух альбома.

Текст: Тамара Колос, Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net