О проекте

Akute шукаюць вокладку для сінгла

 

3 лістапада гурт Akute зайграе вялікі сольны канцэрт у клубе Re:public. Да гэтага музыкі плануюць выдаць сінгл "Ihołki EP", вокладку для якога створаць слухачы гурта.

– Сінгл будзе працягам "Kroŭ EP". На ім будзе некалькі версій загалоўнай песні, створаных беларускімі электроннымі музыкамі, – распавядае бас-гітарыст Раман Жыгараў. – Ужо гатовыя рэміксы ад магілёўскага праекту Pryzma і мінскага бітмэйкера Deech. Мяркую, што будзе яшчэ як мінімум два цікавых трэка.

З музычным складнікам будучага дыска ўсё зразумела, але вокладкі ў яго пакуль што няма. Музыкі адкінулі некалькі варыянтаў дызайну і вырашылі ўпершыню звярнуцца за дапамогай да сваіх слухачоў. Свае працы дасылайце на мэйл gurtakute@gmail.com да 15 кастрычніка. Пераможца атрымае запрашальнік на дваіх і сустрэнецца з музыкамі.

– Гэта можа быць малюнак альбо фотаздымак – неістотна. Галоўнае, каб была перададзена ідэя песні і стылістыка гурта, – адзначае Раман Жыгараў.

У межах вялікага сольнага канцэрту 3 лістапада Akute выканаюць лепшыя песні з альбомаў "Дзевачкі і космас" (2011) і "Не існуе" (2012). Таксама гледачоў чакае прэм’ера як мінімум адной новай песні і іншыя сюрпрызы.

– Можна сказаць, што гэта вялікі справаздачны канцэрт. Будзем намагацца, каб прагучала не горш, чым на Placebo. Рыхтуем візуальны шэраг, разважаем над праграмай і актыўна рэпетуем, – распавёў вакаліст і гітарыст гурта Стас Мытнік.

Адчыніць канцэрт мінскі гурт Avias, які ў верасні выдаў міні-альбом "Смецце".

3 лістапада ў клубе Re:Public гурт Akute – вялікі сольны канцэрт. Адмысловы госць – гурт Avias. Пачатак – 19.00. Квіткі: 50 тыс (першыя 100), 60 тыс. (далей), 70 тыс. (у дзень канцэрту), 80 тыс. (столік). Продаж: у касах клуба, пераход пл. Я.Коласа, ГЦ Купалаўскі (месца 19), ГЦ Рыга (месца 18) і ў распаўсюднікаў. Даведка: (029) 649 08 88.

Akute, Avias

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

быстро поднялись после

+1
0
-1

быстро поднялись после реинкорнации, да вобщем-то и не плохие ребята

 

Вариантов масса, выбор

+1
0
-1

Вариантов масса, выбор большой:

http://us.cdn3.123rf.com/168nwm/candyman/candyman0908/candyman090800022/...

 

третьего не хватает

+1
0
-1

третьего не хватает

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net