О проекте

Akute выдалі касмічны альбом (+спампаваць)

 

1 чэрвеня ў Інтэрнэце адбыўся афіцыйны рэліз дэбютнага альбома рок-гурта Akute "Дзевачкі і космас". На ім музыкі калектыву, вядомага па інтэрнэт-хіту "Адзіноцтва", услаўляюць рамантыку халодных зорак і касмічных адлегласцяў.

Гурт Akute быў ствараны ў 2008 годзе ў Магілёве былымі ўдзельнікамі вядомага у беларускіх альтэрнатыўных колах гурта "Глюкі" – Стасам Мытнікам (вакал, гітара) і Раманам Жыгаравым (бас-гітара). Ужо пры канцы 2009 Akute з першай песняй "Адзіноцтва" перамаглі ў хіт-парадзе "Тузіне гітоў", дзе яна потым пратрымалася яшчэ сем месяцаў. Улетку 2010 гурт паспяхова выступіў на фэсце "Be2gether" (Нарвілішкі, Літва), стаў адным з пераможцаў "Басовішча" (Гродэк, Польшча), уладальнікам гран-пры на "Верціфэст" (Кіеў, Украіна) і другога месца на "Graffiti Open Music Fest" (Мінск, Беларусь).

Музычны бок Akute ствараўся пад уплывам гуртоў New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Тэксты – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых фантастаў XX стагоддзя.

"Космас – гэта самая вялікая вядомая чалавеку прастора, адносна якой нават планета Зямля – гэта парушынка. Я веру, што апынуўшыся там, сярод зорак, кожны чалавек абавязкова праявіць свае сапраўдныя якасці, пакажа, адважны ён ці баязлівы, герой ці злачынец. Таму што там няма шанцаў выжыць для таго, хто хлусіць сабе. Менавіта гэта з’яўляецца кропкай адліку для нашых песень", – прызнаецца галоўны аўтар песен гурта Раман Жыгараў.

Дэбютны альбом "Дзевачкі і космас" быў запісаны ўвосень 2010 на магілёўскай студыі "Арзамас 16" за пяць дзён. Астатні час музыкі працавалі над яго гучаннем. Вынікам сталі 11 касмічных рок-гімнаў, у тым ліку абноўленая версія ўжо вядомага трэку "Адзіноцтва" і свежы хіт "Прамяні ч.2", які днямі перамог у хіт-парадзе "Тузін Гітоў".

"Падчас працы над альбомам мы жадалі дасягнуць максімальна аб’ёмнага гучання, – распавядае вакаліст, гітарыст і суаўтар песень Стас Мытнік. – Бубны, гітара і вакал амаль увесь час гучаць з эфектам рэверберацыі: я заўжды карыстаюся "дзілэем", які надае нашаму гучанню касмічны аб’ём. Таксама на альбоме шмат "бруднага" гука, які таксама з’яўляецца часткай канцэпцыі плыткі. Насамрэч, некаторыя песні ў запісе атрымаліся нават лепш, чым мы самі разлічвалі".

Бліжэйшым часам Akute прадставяць альбом "Дзевачкі і космас" у Кіеве (3 чэрвеня, "Вертифест"), Магілёве (5 чэрвеня, Cuba), Мінску (10 чэрвеня, Graffiti), Віцебску (11 чэрвеня, "Чердачок").

Спампаваць альбом можна на сайце www.akutemusic.net альбо па наўпроставай спасылцы. CD-версію, якая выйдзе ў продаж 10 чэрвеня, выдае кампанія "Вігма".

Akute, Глюкі

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net