О проекте

Алесь Камоцкий "Песня як жыццё"

 
7,25
июль, 2009
BMA Group

Сборник лучших песен известного белорусского барда, охватывающий записи с 1986 по 2008 годы.

1. Сані
2. Згасаеш
3. Зацвілі твае вочы між тлуму
4. Не кляні, о, анёл-абаронца
5. Зорка босая
6. Я выдумаў цябе
7. Тайная вячэра
8. Просьба
9. Перамога
10. Каб уздыхнуць
11. Як і некалі
12. Роздум
13. Свечка
14. Кастрычнік
15. Мітусня
16. Лампада
17. Княгіня
18. Гораду
19. Позірк
20. Журавы ("Журавли")
21. Як толькі ты... ("Дружба")
22. Свята
23. За дахамі месца

Інакшы Камоцкі:

24. Раскажы – Зм.Вайцюкевіч
25. Абарваная струна – Стэфан
26. Вяргіня пад вакном – Nerusz
27. Калыханка – К.Мінчанка, Т.Лісіцкая, Л.Грыбалёва

инфо

Музыка – А.Камоцкі, акрамя: 20 – М.Фрадкін, 21 – В.Сідараў, 24 – Зм.Вайцюшкевіч, 25 – Л.Шырын, 26 – С.Талкуноў, 27 – народная

Словы: Л.Геніюш (1), М.Стральцоў (2), Ул.Жылка (3,4), Р.Барадулін (5,6,7,8,9,16,17), Г.Чарказян (10,11,13), Ул.Караткевіч (12), А.Камоцкі (14,15,18,19,24,25,26,27), Л.Жамчужнікаў (20), А.Шмульян (21), М.Шэлехаў (22), М.Багдановіч (23).

где взять

Через Интернет – www.knihi.net.

Минск, пр. Машерова, 8 (офис БНФ), ул. Румянцева 13 (оффис ТБМ). С 20 августа – в сети магазинов "Мистерия звука" (www.mz.by)

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

В каждой национальной культуре есть какое-то количество своих людей-эталонов. Не обязательно суперизвестных, иногда просто тихо делающих свое дело. Камоцкий именно из таких и, если показывать кому-то, что такое белорусская музыка в разных ее проявлениях, Алесь будет безусловным представителем номер один отечественной бардовской песни.

Данный сборник тому лишнее (а может и нелишнее) подтверждение, тем более, что основу представленного здесь материала составляют именно записи "классического" образца, под одну гитару (найти которые уже давно достаточно сложно). На мой взгляд они будут интересны даже тем, кто познакомился с Камоцким на более позднем этапе, когда он стал записываться с группой. А может даже понравятся больше их своей тихой естественностью и, если хотите, интимностью.

Здесь предостаточно хорошей поэзии и песен, но как мне кажется основное оружие Алеся – это подрагивающий голос и общая аура человека умудренного, но все еще романтично-наивного.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Нешта зарана сьпісалі Камоцкага – складанка яго сьпеваў выйшла ў сэрыі "Беларускі музычны архіў". На самой справе падобнага дыску вой як не ставала. Частка альбомаў Алеся так і засталася самвыдатам, іншыя – сталася рарытэтам. Тут сабраныя сьпевы розных часоў і розных аўтараў. Сьпявак выконвае творы на вершы Караткевіча, Багдановіча, Барадуліна, Жылкі ды свае ўласныя.

У гэтым дыску тры розных Камоцкіх. Першы, найбольш вядомы і блізкі тым, каму цяперака за 40. Адзін – ды з гітараю. Другі – імпазантны шансанье ды з ансамблям. (Шкада няма зусім новага Камоцкага – босановістага). Трэці – інакшы. Гэта значыць не Камоцкі зусім, а ягоныя ўвасабленьні: пры канцы на словы выканаўцы пяюць Вайцюшкевіч, Стэфан, "Неруш" і нават Лісіцкая з Грыбалёвай ("Мурку" з "Батлейкі" забылі сюды ўключыць).

Поўнае ўяўленьне пра гэтую асобу дыск "Песьні як жыцьцё" зусім не здольны даць, але нейкія штрыхі да партрэту – цалкам імаверна можа зрабіць. Не стае разыначкі, якая выкарыстоўваецца якраз у дысках гэтай сэрыі – проста голаса творцы, якому прысьвечаная праграма. Ня будзе лішнім нават тым, хто ведане напамяць "Просьбу", "Сані" і "Зорку босую".

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

В известной белорусским меломанам серии "Беларускi музычны архiў" вышел альбом ведущего отечественного барда, включивший в себя треки, ставшие классикой авторской песни, и те, что мало знакомы даже широкому кругу почитателей таланта музыканта. Песни на стихи белорусских классиков, самого Алеся, и песни советских времен, что Камоцкий недавно записал на родном языке.

АК – замечательнейший лирический певец, что и подтвердила данная компиляция. Тонкий, но не рвущийся, и не переходящий грань, отделяющую предельную искренность от слащавости.

Бонусы предлагают композиции на стихи Камоцкого, спетые другими исполнителями. Среди них очень душевный вальсок Дмитрия Войтюшкевича "Раскажы", белорусское кантри "Абарваная струна" от Стэфана и др.

Даже если вы не любите авторскую песню, не важно – родную или нет, но хотя бы разок Камоцкого все же послушайте: авось проберет.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Альбом гэты – своеасаблівы "бэст", агляд шматгадовай творчасьці Алеся Камоцкага, які разам з іншымі момантамі дазваляе прасачыць ад пэрыяду да пэрыяду ягоную хаду па розных шляхах ды сьцяжынах айчыннай, не пабаюся гэтага слова, папулярнай музыкі. Шлях гэты насамрэч уражвае разнастайнасьцю стылістычных памкненьняў, паэтычных інтарэсаў, сродкаў выказваньня. Пры гэтым у тым, што робіць гэты шматаблічны творца, бадай кожны адшукае нешта для сябе. Разам з тым варта заўважыць, што Алесь увогуле ніколі не імкнуўся дагадзіць пэўнай аўдыторыі, не падладжваўся пад густы і моды, чым і выклікае да сябе безумоўную павагу.

І тады, слухаючы раньнія запісы кшталту "Не кляні...", не зьвяртаеш увагу на пэўныя вакальныя хібы. Так, іх можна было б і скарэктаваць, каб зрабіць "красіва". Ды задача падобнага роду зборнікаў сярод іншага і ў тым, каб задакумэнтаваць тое, што было зроблена ў пэўны час. А гісторыю падпраўляць – справа марная й няўдзячная.

Альбом гэты сярод іншага разьвенчвае й такі міф, быццам Алесь Камоцкі – чыстай вады лірык. Зрэшты яно й так, але ня толькі лірыкай адной жывіцца ягонае паэтычна-музычнае выказваньне. Ад чыста бардаўскае стылістыкі, якая, праўду кажучы, не заўсёды радавала вялікай разнастайнасьцю мэлядычнае асновы, Алесь, быццам згадваючы свае першыя крокі ў музыцы, гады выступленьняў у якасьці саксафаніста з групай "Блізнецы", прыйшоў да сумесных запісаў з акампануючым калектывам. Гэты дазволіла яму значна пашырыць палітру сродкаў выказваньня і, як мне падалося, выйсьці на якасна новы ўзровень, пры гэтым крыху наступіўшы на пяты Зьміцеру Вайцюшкевічу, які таксама скарыстаўся творчасьцю Алеся. І вось тады, апрача лірыкі, загучалі і выдатныя рымейкі-пераклады песень савецкіх часоў, і гумарнутыя песьні кшталту "Сьвята", і шмат чаго іншага.

Складальнікі праграмы пад спасылкай "Інакшы Камоцкі" зьмясьцілі й яшчэ 4 творы, якія, шчыра кажучы, не паказваюць Камоцкага з "інакшага" боку. Бо гэтыя трэкі называць бонусамі неяк не выпадае. Даверыўшы Вайцюшкевічу выкананьне песьні "Раскажы", Алесь і сам крыху пазьней пераканальна паказаўся ў той жа стылістыцы сучаснага гарадзкога рамансу; падарыўшы Стэфану, які на жаль непрабачна адышоў ад папсовай сцэны, "Абарваную струну", Алесь паказаў, што здольны напісаць годны тэкст нават для папулярнае сцэны; "Неруш" (чаму напісана на лацінцы?!) мог бы зрабіць "Вяргіню пад вакном" і больш густоўна, але і тут дух Камоцкага вядзе рэй. Нарэшце, "Калыханка" са знакамітага праекту UNICEF – шэдэўр! Песьню можна слухаць бясконца хоць бы з-за таго, што Алесь здолеў напісаць па-сапраўднаму народны тэкст да народнай песьні.

Насамрэч добры, варты ўвагі альбом.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

7.25
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.3 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
8 Slaver
7 Виталий Шум, MShmel, Паўлюк

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Узьнікае

+1
0
-1

Узьнікае уражаньне, што адзнакі і добрыя словы, адрасаваныя гэтаму альбому, у значнай ступені заслужаныя не самім дыскам, а аўтарытэтам, назапашаным Алесем Камоцкім. Сама ж кружэлка ня толькі не зьяўляецца паўнавартым альбомам, але нават на best ня дужа цягне.

Выдадзены ў сэрыі “Беларускі музычны архіў”, з афармленьнем, аналягічным нядаўна ж выдадзенай анталёгіі Натальлі Арсеньневай, альбом і сам пакідае ўражаньне, што Камоцкага сьпісваюць у архіў. Я, грэшным чынам, палез нават па навіновых сайтах цікавіцца, ці ўсё зь ім добра. Жывы-здаровы, на шчасьце.

Ну а ў такім разе, не разумею, нашто выдаваць запісы дрэнныя ды няякасныя: на адных чуваць, як стужку зажавала, на іншых, як “Не кляні, о, анёл-абаронца”, сьпявах выразна фальшывіць – пакуль можна ўсё перазапісаць, каб прынесьці задавальненьне слухачам.

На хвалі пасьмяротнай папулярнасьці, альбо пасьля распаду гурта, калі выпускаюць ужо ўсё-ўсё, што толькі магчыма, любыя бутлеґі і няўдалыя дублі, гэта зразумела, а так…

Карацей, зарана ў архіў. Ад жывых хочацца іншага чакаць.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

пытанне

+1
0
-1

Паўлюк, а чаму на "бэст" не цягне? Агульнае ўражанне ці нейкія дакладныя хібы?

 

Галоўным чынам,

+1
0
-1

Галоўным чынам, таму што на бэст прынята запісваць "лепшае", а не рарытэтныя зажаваныя запісы і фальшаваньне, мне здаецца. Гэта ўжо для анталёгій больш.

У артыкуле Anthology Вікіпэдыі, напрыклад:

…While the definition would include typical "greatest hits" sets, the term is used as a marketing device to indicate a collection that can include a performer's best-known songs along with lesser known pieces, demos, live recordings, unreleased work, etc…

– гэта я цяпер толькі выцягнуў, і яно адпавядае майму разуменьню тэрмінаў.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Такі вось шоў-бізнэс

+1
0
-1

Вы слушна заўважылі, што рарытэтнасць запісаў і іх якасць робяць гэтую складанку падобнай да анталогіі. Але на мой погляд гэта ўсё ж бэст, бо творы сабраны сапраўды лепшыя (спрачацца можна па нейкай частцы, але гэта нармальна), прычым у арыгінальных версіях. Гэта, як мне здаецца, першаснае. Гучаць яны дрэнна толькі таму, што амаль усе беларускія запісы 90-х так гучаць (нават "Крама" і "N.R.M."). А рарытэтныя яны толькі таму, што вось такі ў нас шоў-бізнэс :)

 

Прызнаюся,

+1
0
-1

Прызнаюся, слухаў Камоцкага першы раз. Раней, калі казаць пра бардаў, неяк цалкам хапала земляка Шалкевіча і цудоўнага паляка Яцка Качмарскага. Ды і наўрадці я цяпер стану часта слухаць гэты дыск. Але ў калекцыі пакіну абавязкова, не толькі праз наяўнасць рарытэтных запісаў, але і праз агульную эстэтычную вартасць. Харошыя тэксты, прыемныя мелодыі, усё гучыць вельмі міла і закончана. Такі дыск можна нават камусці падарыць.
---
www.t-styl.info

 

Вядома ж,

+1
0
-1

Вядома ж, проста мне як слухачу значна больш імпануе падыход той жа Крамы, якая для свайго бэста “Будзь разам з намі” перазапісала свае найлепшыя песьні, раз ужо арыгінальныя запісы пакідаюць жадаць лепшага.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Калі слухаў

+1
0
-1

Калі слухаў гэтую складанку лепшага з творчасьці Камоцкага, схапіў сабе на думцы, што амаль усе песьні ведаю, хаця ніколі асабліва і ня слухаў. Усе яны вельмі блізкія, добрыя і шчырыя. Пры гэтым і лірыка, і добрыя мэлёдыі цудоўна спалучаюцца.
Шкада толькі, што якасьць старых запісаў не задавальняючая. Насамрэч, як сказаў Паўлюк, можна было перапісаць старыя трэкі ў такім жа аўтэнтычным варыянце — толькі гітара і вакал.
А так бэст-анталёгія атрымалася цудоўнай!

 

Я хоть и не

+1
0
-1

Я хоть и не люблю бардовскую песню в целом, но слушать было приятно. Попало под настроение. Многие песни давно знакомы. И когда звучит знакомая песня, уже как-то нравится. А все таки хотелось бы, что бы песни не звучали фальшиво. Стоило перезаписать. Ставлю 6.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net